Пасаргады
Пасаргады (перс.: پاسارگاد, «Сады Фарса») — старажытны персідскі горад, першая сталіца імперыі Ахеменідаў. Размешчаны на тэрыторыі сучаснай правінцыі (астана) Фарс у Іране, на адлегласці 87 км на паўночны ўсход ад Персепаля, у 130 км ад Шыраза.
Гісторыя
Кір Вялікі пачаў у 546 да н.э. будаўніцтва сваёй сталіцы, аднак ён памёр, калі будаўніцтва яшчэ не завяршылася. Горад стаў сталіцай. Пазней Дарый I пабудаваў Персепаль і перанёс сталіцу туды.
У археалагічную зону ўваходзіць маўзалей Кіра, крэпасць Тол-э-тахт на ўзгорку, руіны двух царскіх палацаў і сады ў жанры чахар багх — чатырохузроўневыя сады. Усяго археалагічная зона пакрывае плошчу 1.6 кв. км.
Планіроўка горада рабілася так, каб ён мог вытрымаць землетрасенні вялікай сілы.
Маўзалей Кіра
Да пахавальнай камеры вядуць шэсць шырокіх ступеняў, памеры камеры 3.17 х 2.11 х 2.11 м. У 330 г. да н.э. грабніцу наведаў Аляксандр Македонскі. Падчас знаходжання цара ў Індыйскім паходзе грабніца была разрабавана; пасля вяртання Аляксандр загадаў пакараць смерцю рабаўнікоў.
Калі мясцовасць занялі арабы, сярод іх распаўсюдзілася павер’е, што грабніца належыць маці прарока Сулеймана (цара Саламона). З імем Саламона легенда звязала і іншыя збудаванні Пасаргадаў.
Нароўні з пірамідай Джосера, маўзалей Кіра паслужыў архітэктурным правобразам шчусеўскага маўзалея Леніна на Чырвонай плошчы.
Каля гэтай грабніцы высечаны кароткі і сціплы клінапісны персідска-элама-вавілонскі тэкст — «Я — Куруш, цар, Ахеменід», а таксама намалявана крылатая істота ў эламскім царскім адзенні і з галаўным уборам егіпецкіх багоў, якая ахоўвае колішні пасагардскі палац. Прыналежнасць гэтай грабніцы Кіру наўрад ці можа падвяргацца сумневам хоць бы з-за поўнай адпаведнасці збудавання з апісаннем, напрыклад, у Арыставула, якому Аляксандр даручыў клапаціцца пра яго захаванасць.
Тым не менш, некаторымі даследчыкамі атрыбуцыя гэтага збудавання як маўзалея Кіра лічыцца дакументальна не даказанай. Паводле найбольш распаўсюджанай з альтэрнатыўных версій гэты будынак мог служыць зараастрыйскім свяцілішчам агню. Таксама існуе версія, што Кір пахаваны пад так званым «Кубам Заратустры» у некропалі Накшэ-Рустам.
Сівандская плаціна
Будаўніцтва плаціны пачалося 19 красавіка 2007. Археолагі і гісторыкі пратэстуюць супраць будаўніцтва, старажытныя сталіцы могуць быць затоплены ці моцна пашкоджаны з-за рэзкага павышэння вільготнасці глеб.
Галерэя
- Так званая “Турма Саламона”
- Палац Кіра
- Крэпасць Тол-э Тахт
- Магіла Кіра Вялікага (падчас рэстаўрацыі)
Гл. таксама
- Спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА ў Азіі
- Кір II Вялікі
- Гісторыя Ірана
- Гарады старажытнага Блізкага Усходу
Зноскі
- Date of Sivand Dam Inundation Not Yet Agreed Upon, Cultural Heritage News Agency, 29 May 2006, Accessed Sept. 15, 2006.
- Sivand Dam Waits for Excavations to be Finished, Cultural Heritage News Agency, 26 February 2006, Accessed Sept. 15, 2006.
- Sivand Dam’s Inundation Postponed for 6 Months, Cultural Heritage News Agency, 29 November 2005, Accessed Sept. 15, 2006.
- Nazila Fathi, A Rush to Excavate Ancient Iranian Sites, The New York Times, November 27, 2005; also accessible in full here.
- Ali Mousavi, Cyrus can rest in peace: Pasargadae and rumors about the dangers of Sivand Dam, Iranian.com, September 16, 2005
- Pasargadae Will Never Drown, Cultural Heritage News Agency, 12 September 2005, Accessed Sept. 15, 2006.
- Ancient Pasargadae threatened by construction of dam Архівавана 11 сакавіка 2007., Mehr News Agency, 28 August 2004, Accessed Sept. 15, 2006
- Persia: An Archaeological Guide, by Sylvia A. Matheson
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пасаргады
- Pasargadae — The seat of the Persian Empire (YouTube).
- UNESCO World Heritage Center
- Pasargadae, Iran Chamber Society
- Save Pasargadae From Destruction
- Pasargad
Катэгорыя·Былыя сталіцы
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.