wd wp Пошук:

Пезінак

Пе́зінак (славацк.: Pezinok, ням.: Bösing, венг.: Bazin) — горад у паўднёва-заходняй Славакіі каля падножжа Малых Карпат. Горад і навакольныя вёскі (асабліва Модра і Светы Юр) вядомыя сваім вінаграднікамі і віном вельмі высокай якасці. Насельніцтва каля 21 тыс. чалавек.

Гісторыя

Тэрыторыя, на якой ляжыць Пезінак, упершыню згадваецца ў 1208 як Тэра Бозін. З першапачатковага земляробчага паселішча Пезінак становіцца вінаградарскім горадам. У XVI стагоддзі ў горад перабіраюцца шматлікія нямецкія імігранты з Аўстрыі. У 1647 Фердынанд III даў гораду права вольнага каралеўскага горада. У XVII-XVIII стст. Пезінак быў адным з найбагацейшых гарадоў Венгрыі. У XIX стагоддзі прыходзіць індустрыялізацыя, якая спынілася ў першай палове XX стагоддзя, тады ж пачынаецца масавая іміграцыя ў Амерыку. У другой палове XX стагоддзя сітуацыя паляпшаецца і цяпер Пезінак адзін з самых паспяховых гарадоў Славакіі.

Славутасці

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Раёны Браціслаўскага края
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be