wd wp Пошук:

Пенза

Пенза (руск.: Пенза) — горад у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Пензенскай вобласці. Насельніцтва 512,9 тыс. чалавек (2005). Размешчаны на Прыволжскім узвышшы, на рацэ Сура (прыток Волгі), за 709 км ад Масквы.

Гісторыя

Заснаваны ў 1663 годзе як вартавы пункт на паўднёва-ўсходняй ускраіне Рускай дзяржавы; падвяргаўся нападам крымскіх татараў і нагайцаў. У верасні 1670 года узяты атрадамі Сцяпана Разіна. З 1719 года цэнтр Пензенскай правінцыі ў складзе Казанскай губерні; у 1723 годзе заснаваны гарадавы магістрат (да 1866 года). У жніўні 1774 года праз Пензу прайшла армія Емяльяна Пугачова. Са снежня 1780 года цэнтр намесніцтва, ператворанага ў 1796 годзе ў губернскі горад. У 1797—1801 гадах павятовы горад Саратаўскай губерні, з 1801 года губернскі горад. У 1874 годзе праз Пензу прайшла Сызрана-Вяземская чыгунка, а ў 1895 годзе пабудавана чыгунка Пенза-Рузаеўка. У 1928-30 гадах цэнтр Пензенскай акругі Сярэдне-Волжскага краю, з 4 лютага 1939 года — абласны цэнтр.

Адукацыя

  • Пензенскі дзяржаўны ўніверсітэт
  • Пензенскі дзяржаўны ўніверсітэт архітэктуры і будаўніцтва
  • Пензенскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт
  • Пензенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
  • Пензенскі артылерыйскі інжынерны інстытут імя Галоўнага маршала артылерыі М. М. Воранава

Тэатры

  • Пензенскі абласны драматычны тэатр імя А. В. Луначарскага
  • Пензенскі абласны тэатр лялек «Лялечны дом»

Вядомыя асобы

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be