Порач
По́рач (харв.: Poreč, італ.: Parenzo — Парэнца) — горад у Харватыі, на заходнім узбярэжжы паўвострава Істрыя.
Агульныя звесткі
Горад звязаны прыбярэжнымі аўтадарогамі з гарадамі Ровінь, Пула і Умаг; а таксама з Рыекай і праз яго — з астатняй Харватыяй. Некалі вялікі і важны порт цяпер абслугоўвае галоўным чынам турыстаў, яго грузавое значэнне малазначнае.
Порач, як і ўся харвацкая Істрыя, шматнацыянальны (харваты, славенцы, італьянцы, сербы, албанцы) і традыцыйна вельмі памяркоўны да розных культур. Многія жыхары вызначаюць сваю нацыянальнасць як «істрыйцы».
Турызм прыносіць большую частку прыбыткаў гораду. Акрамя турыстычнага абслугоўвання, насельніцтва занятае рыбалоўствам, рыбаперапрацоўкай, харчовай прамысловасцю і сельскай гаспадаркай.
Славутасці
- Стары горад — шматлікія будынкі Порача пабудаваны на падмурках старажытнарымскіх пабудоў. Рэшткі рымскага форума на плошчы Марафор. Вялікая колькасць палацаў і будынкаў венецыянскага перыяду.
- Дэкуманская вуліца — былы рымскі «дэкуманус» — галоўная дарога горада, якая вядзе да форума.
- Еўфразіева базіліка (VI стагоддзе) уяўляе сабой трохнефны храм з атрыумам і васьмівугольным баптыстэрыем. У IV стагоддзі пры біскупе Маўры тут была пабудавана царква, а пасля 539 года пры біскупе Еўфразію пабудавана сучасная базіліка. У базіліцы захаваліся візантыйскія мазаікі. Комплекс Еўфразіевай базілікі ўнесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА у 1997 годзе.
- Паўночная вежа — размешчана да паўночнага ўсходу ад гістарычнага цэнтра горада. Пабудавана ў XV стагоддзі і часткова захавана да нашых дзён.
- Пяцівугольная вежа — размешчана ў пачатку цэнтральнай гарадской вуліцы Decumanus, пры ўваходзе ў гістарычны цэнтр. Вежа пабудавана ў гатычным стылі ў сярэдзіне XV стагоддзі. Фасад вежы ўпрыгожвае венецыянскі леў. Аж да пачатку французскага ўварвання ў пачатку XIX вежа была злучана з гарадской брамай.
- Гарадскія ўмацаванні — аж да XVII стагоддзі Порач быў акружаны сістэмай умацаванняў, збудаванай у XII—XVI стагоддзях. Да нашых часоў захаваліся асобныя іх часткі, самымі характэрнымі з якіх з’яўляюцца Пяцівугольная (1447), Круглая (1473) і Паўкруглая (1475) вежы.
- Істрыйскі муніцыпалітэт — будынак, у якім першапачаткова была размешчана Царква Францыска, пабудаваная ў XIII стагоддзі. У сярэдзіне XVIII стагоддзі фасад будынка быў перабудаваны ў духу моднага тады стылю барока. Будынак захоўвае сваё прызначэнне і дагэтуль — ледзь раней яно выкарыстоўвалася для збораў парламента Істрыі, а сёння ў ім засядае Акруговы парламент.
- Плошча Марафор — найстарэйшая і найвялікшая гарадская плошча. На плошчы размешчаны Храм Марса і Вялікі храм, які калісьці з’яўляўся самым вялікім у Адрыятыцы. На захад ад яго размешчаны Храм Нептуна.
- Дом двух Святых — невялікі дом, пабудаваны ў раманскім стылі, фасад якога ўпрыгожваюць статуі двух святых.
- Раманскі дом — пабудаваны ў раманскім стылі з вонкавай лесвіцай і драўляным балконам, адрэстаўраваным у 1930 годзе.
- Храм Нептуна — т.зв. Вялікі храм, пабудаваны ў пачатку першага стагоддзя, размешчаны на паўночны захад ад плошчы Марафор. Да нашых дзён дайшла толькі частка яго сцен і фасада. Храм Нептуна размешчаны ў парку на захад ад плошчы Марафор. Захаваны толькі асобныя фрагменты гэтага старажытнага храма, прысвечанага богу мора.
- Круглыя вежы, пабудаваныя ў другой палове XV стагоддзі, размешчаны каля Народнай плошчы і цудоўна захаваліся да нашых дзён. Адкрыты для свабоднага наведвання.
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Порач
- Афіцыйны сайт
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.