wd wp Пошук:

Почапскі раён

Почапскі раён (руск.: Почепский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтры Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Почап.

Геаграфія

Плошча раёна — 1887 км². Асноўныя рэкі — Судасць.

Гісторыя

Раён быў сфарміраваны ў 1929 годзе і cпачатку ўваходзіў у склад Заходняй вобласці РСФСР, а з 1937 года — Арлоўскай вобласці. 5 ліпеня 1944 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Cавета СССР была ўтворана Бранская вобласць, у склад якой, нароўні з іншымі, быў уключаны і Почапскі раён.

Дэмаграфія

Насельніцтва раёна складае 45,9 тыс. чалавек, у тым ліку ў гарадскіх умовах жывуць каля 17,2 тыс. Усяго налічваецца 247 населеных пунктаў.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Пасля муніцыпальнай рэформы (2005) у раёне маецца 2 гарадскія і 17 сельскіх паселішчаў:

Гарадскія паселішчы:

Сельскія паселішчы:

Транспарт

Праз раён праходзіць аўтатраса Бранск — мяжа Беларусі.

Славутасці

  • Царква Праабражэння Гасподняга ў в. Баклань
  • Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў в. Вітаўка
  • Царква Покрыва Прасв. Багародзіцы ў в. Губостава
  • Сядзібна-паркавы комплекс Разумоўскіх і царква Успення Прасв. Багародзіцы ў в. Красны Рог
  • Царква Св. Тройцы ў в. Селішча
  • Царква Св. Мікалая ў в. Старапочапье
  • Царква Св. ап. Іаана Багаслова ў в. Чопаў

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be