wd wp Пошук:

Пуціўль

Пуці́ўль (укр.: Путивль) — горад у Сумскай вобласці Украіны на рацэ Сейм (басейн Дняпра), за 24 км ад чыгуначнай станцыі Пуціўль. Цэнтр Пуціўльскага раёна. Насельніцтва 19,5 тыс. ж. (1991).

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1146 годзе; крэпасць для абароны Кіеўскай дзяржавы ад набегаў полаўцаў. У 2-й палавіне XII ст. цэнтр аднайменнага княства, згадваецца «Слове аб палку Ігаравым». У 1240 разбураны мангола-татарамі.

З 1356 года ў складзе ВКЛ. У ходзе маскоўска-вялікалітоўскай вайны 1500-1503 гадоў заняты маскоўскімі войскамі ў 1500 годзе і паводле мірнага дагавора далучаныў да Маскоўскай дзяржавы.

Падча рэчыпаспалітаўска-маскоўскай вайны 1609-1618 гадоў заняты войскамі Рэчы Паспалітай, паводле Дэулінскага перамір’я 1618 года вярнуўся да Маскоўскай дзяржавы.

У XVIII — пачатку XX ст. павятовы горад, з 1769 года ў Курскай губерні.

З 1926 года ў складзе Украінскай ССР, з 1932 у Чарнігаўскай, з 1939 у Сумскай абласцях.

У Вялікую Айчынную вайну акупіраваны нямецкімі войскамі ў 1941—1943 гадах. Каля Пуціўля створаны Пуціўльскі партызанскі атрад пад камандаваннем С. А. Каўпака[ru].

Інфраструктура

У горадзе працуюць харчовыя прадпрыемствы.

Пуціўльскі краязнаўчы музей[uk].

Славутасці

Архітэктурныя помнікі 16—18 ст.:

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Путыўльскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be