Раанок (калонія)
Калонія Раанок (англ.: The Roanoke Colony), таксама «Страчаная калонія» (англ.: Lost Colony) — ангельская калонія на аднайменнай выспе (цяпер — у акрузе Дэйр, Паўночная Караліна, ЗША), заснаваная на сродкі сэра Ўолтара Рэлі пры каралеве Лізавеце I у мэтах стварэння першага сталага ангельскага селішча ў Паўночнай Амерыцы.
Спроб арганізаваць калонію было некалькі: першая група каланістаў з-за гаротнага становішча пакінула востраў; прыбылі ў якасці падтрымкі першай групе яшчэ 400 каланістаў, убачыўшы закінутае паселішча, адправілася назад у Англію, засталіся толькі 15 чалавек. Другая група лікам больш за сотню лічыцца зніклай. Яе кіраўнік, Джон Уайт, які адправіўся ў Англію за падмогай, не выявіў каланістаў па вяртанні, затое на слупе частаколу было напісана слова “Cro” (верагодна, пачатковыя літары Кроатоан).
Папулярная гісторыя пра «зніклую калонію», цесна звязаную з суседнім індзейскім племем кроатоан, паслужыла асновай мноства мастацкіх твораў і фільмаў. Найбольш распаўсюджана меркаванне, што каланісты падвергліся паланенню мясцовымі варожымі плямёнамі альбо былі вывезены з вострава іспанцамі або піратамі.
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Былыя калоніі Вялікабрытаніі
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.