wd wp Пошук:

Разун-Антэрсельва

Ра́зун-Антэрсе́льва / Ра́зен-Антхо́льц (ням.: Rasen-Antholz, італ.: Rasun-Anterselva) — камуна ў Італіі, размяшчаецца ў рэгіёне Трэнціна — Альта-Адыджэ, падпарадкоўваецца адміністрацыйнаму цэнтру Бальцана.

Даліна Антхольцэрталь

Насельніцтва складае 2 776 чалавек (на 31 снежня 2004 года), шчыльнасць насельніцтва складае 23 чал./км², займае плошчу 121,1 км². Пераважная большасць насельніцтва (97,7%) гаворыць на нямецкай мове, 2,31% кажа на італьянскай, 0,2% на ладзінскай.

Спорт

Зюдціроль-Арэна летам 2008 года

У камуне знаходзіцца стадыён «Зюдціроль-Арэна» (ням.: Südtirol Arena, італ.: Arena Alto Adige), які рэгулярна (22 разы за 26 гадоў) прымае этапы Кубка свету па біятлоне. На трасе Антхольца 5 разоў праходзілі чэмпіянаты свету па біятлоне (1975, 1976, 1983, 1995 і 2007).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be