Рудкы
Рудкы (укр.: Рудки́) — горад раённага значэння ў Самбарскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны ў паўночнай частцы даліны р. Вішні, прытоку Сана, за 25 км ад раённага цэнтра г.Самбара. У межах горада знаходзіцца чыгуначная станцыя на лініі Львоў — Самбар. Праз горад праходзіць аўтадарога Львоў-Самбар-Ужгарад-Чоп.
Гісторыя
Курганнае пахаванне, якое належала да культуры шнуравой керамікі бронзавага веку, сведчыць аб існаванні тут паселішча яшчэ ў III тысячагоддзі да н.э. Сучаснае паселішча вядома з XIV ст. як хутар каля вёскі Бянькова Вішня (цяпер Гарадоцкі раён).
Выгаднае размяшчэнне на гандлёвым шляху са Львова да Самбара і ўрадлівасць глебы спрыялі росту мястэчка. З 11 студзеня 1645 г. Рудкі ўзгадваюцца ўжо як горад.
У першай палове XVIII ст. Рудкі атрымалі Магдэбургскае права, што канчаткова ўзаконіла іх статус як горада.
Па аўстрыйскім адміністрацыйным падзеле 1782 г. Рудкі ўвайшлі ў склад Самбарскай акругі (цыркулу), а згодна класіфікацыі населеных пунктаў 1784-1785 гг. былі названыя мястэчкам. Па адміністрацыйным дзяленні Галічыны, уведзеным аўстрыйскімі ўладамі 28 лютага 1867 г. (увядзенне замест цыркулёў-акругаў меншых адзінак - паветаў), Рудкі сталі цэнтрам Рудкіўскага павета.
У другой палове XIX ст. колькасць насельніцтва мястэчка прыкметна ўзрасла. У 1880 г. з 2582 жыхароў горада 1352 былі габрэямі, а 945 - палякамі.
У 1938 г. у горадзе было каля 3500 жыхароў. Дзейнічалі рымска-каталіцкі касцёл, грэка-каталіцкая царква і сінагога.
У 1940-1941 гг. і 1944-1962 гг. горад быў цэнтрам Рудкіўскага раёна. У 1963-1964 гг. Рудкі ўваходзілі ў склад Гарадоцкага раёна Львоўскай вобласці, затым былі далучаныя да Самбарскага.
Помнікі даўніны
- Рудкіўскі дэндрапарк;
- Царква Раства Багародзіцы;
- Касцёл Унебаўзяцця Панны Марыі, цяпер санктуарый Рудкіўскай Божай Маці;
- Рудкіўска ратуша;
- Царква Найсвяцейшай Эўхарыстыі;
- Бюст Івана Франка.
Катэгорыя·Населеныя пункты Самбірскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.