wd wp Пошук:

Рэспубліка Ангілья

Рэспубліка Ангілья (англ.: Republic of Anguilla) — непрызнаная дзяржава, якая iснавала ў 19671969 на аднайменным востраве.

27 лютага 1967 Вялікабрытанія надала сваёй залежнай тэрыторыі, федэрацыі Сент-Крыстафер-Невіс-Ангілья, статус асацыяванай дзяржавы са значнай ступенню самакіравання і правам прыняцця канстытуцыі. Але гэта рашэнне выклікала шматлікія акцыі пратэсту жыхароў Ангільі супраць падначалення вострава адміністрацыі з Сент-Кітса, што скончыліся 30 мая выгнаннем федэральнай паліцыі. Паўстанцы запыталі ўваходжання ў склад ЗША, але амерыканскі ўрад адхіліў заяву. 11 ліпеня 1967 быў праведзены рэферэндум аб выхадзе Ангільі з федэрацыі з станоўчым вынікам: 1813 галасоў за і 5 супраць.

Пасля абвяшчэння незалежнасці дзяржава стварыла асабісты парламент і ўрад – Савет Вострава Ангілья. Пітэр Адамс быў абраны першым Старшынёй Савета, але калі ён выступіў з прапановай вярнуцца ў склад саюза, то быў заменены Рональдам Уэбстэрам. У снежні 1967 брытанскі Парламент распрацаваў праект, паводле якога Брытанія назначала свайго прадстаўніка на востраве, які б ажыццяўляў кіраўніцтва разам з мясцовым урадам. Прапанова была прынятая, але ніякіх канкрэтных крокаў па вырашэнню лёсу Ангільі не было зроблена.

6 лютага 1969 быў праведзены другі рэферэндум, які пацвердзіў жаданне жыхароў вострава заставацца незалежнымі. На наступны дзень краіна афіцыйна абвясціла сябе рэспублікай. Вялікабрытанія пачала перамовы па новаму пагадненню, але яны не скончыліся поспехам. 19 сакавіка 1969 на востраў былі ўведзеныя брытанскія вайскоўцы і паліцыя, якія пакінулі краіну восенню таго ж года. Ангілья была вернутая ў склад федэрацыі з правам на сецэсію, якім яна скарысталася 19 снежня 1980. Такім чынам Сент-Кітс і Невіс атрымалі незалежнасць у 1983, а Ангілья засталася заморскай тэрыторыяй Брытаніі.

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя краіны
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be