Савецкі раён (Гомель)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Савецкі раён.
Савецкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (гарадскі раён) у складзе горада Гомеля. Размешчаны ў заходняй частцы Гомеля. Заснаваны ў 1973 годзе.
Плошча больш за 5100 гектараў. Насельніцтва больш за 177000 чалавек (1999 год), што складае 37 % усяго насельніцтва.
Асноўныя вуліцы раёна — Рэчыцкая шаша, вуліца Барыкіна, праспект Кастрычніка і працяглая ўздоўж усяго раёна вуліца Багдана Хмяльніцкага.
У раёне маецца 196 вуліц. Працягласць дарог — 172 км. Плошча зялёнай зоны — 671,1 гектара; 3 паркі і 22 скверы. Буйнейшы вадаём (акрамя ракі Сож) — Любенскае возера. Буйнейшыя прамысловыя прадпрыемствы раёна: ААА «Гомельскі хімічны завод», ААА «Гомельскі ліцейны заод «Цэнтраліт», ЗАА «Гомельскі вагонабудаўнічы завод», ААА «Гомельскі завод пускавых рухавікоў імя П. К. Панамарэнка».
Галерэя
Будынак раённай адміністрацыі
Гандлёвы Дом Рэчыцкі
Політэхнічны Ўніверсітэт імя Сухога
Кальцавая развязка
Спасылкі
- Афіцыйны сайт Адміністрацыі Савецкага раёна Архівавана 22 кастрычніка 2017.
- Савецкі раён (газета) Архівавана 26 кастрычніка 2016.
Літаратура
- Гомель. Энциклопедический справочник. — Мн.: БелСэ, 1991. — 527 с.
Катэгорыя·Раёны Гомеля
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.