Сан-Сальвадор (востраў)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сан-Сальвадор. .mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}
Сан-Сальвадор (англ.: San Salvador), вядомы таксама як Уотлінгс (англ.: Watlings) — востраў у Атлантычным акіяне ў складзе Багамаў. Відавочна, першы востраў Новага Свету, адкрыты Хрыстафорам Калумбам.
Плошча вострава — 163 км². Насельніцтва — 903 чал. (2010 г.)
Геаграфія
Востраў Сан-Сальвадор знаходзіцца ў 309,8 км на паўднёвы ўсход ад Насау, сталіцы Багамскіх Астравоў і ў 8624,75 км на паўднёвы захад ад Мінска. Прасціраецца прыкладна на 21 км у даўжыню і 8 км у шырыню.
Сфарміраваны каля 2 — 1 млн гадоў таму караламі. Выкапнёвыя каралы часцяком знаходзяць каля Коўкберн-Таўна, галоўнага паселішча на востраве.
Сан-Сальвадор вельмі нізкі. Найвышэйшы пункт — 1,049 м над узроўнем акіяна. Берагі пясчаныя. Шмат пляжаў. Значная частка паверхні занята ўнутранымі лагунамі. Найбольшая з іх мае назву Вялікае возера.
Акіян каля Сан-Сальвадора знакаміты сваёй празрыстасцю (да 150 м бачання).
Клімат пераходны ад трапічнага да субтрапічнага. Востраў знаходзіцца ў зоне ўздзеяння трапічных цыклонаў.
Гісторыя
Старажытная гісторыя вострава Сан-Сальвадор мала вядомая. Мяркуюць, што менавіта яго 12 кастрычніка 1492 г. адкрыў Хрыстафор Калумб. У апісанні вялікага мараплаўца, першы адкрыты ім у Новым Свеце востраў меў вялікую ўнутраную лагуну, прасторную гавань, быў населены міралюбнымі індзейцамі-лукая. Яны называлі сваю малую радзіму Гуанахані. Калумб даў востраву іншае найменне Сан-Сальвадор у гонар збавіцеля.
Сучасны востраў Сан-Сальвадор сапраўды падыходзіць да апісання, пакінутага Калумбам. Аднак існуюць і іншыя астравы-кандыдаты, каб звацца Гуанахані. Дакладны лёс мясцовых індзейцаў не вядомы. Хутчэй за ўсё, пазней яны былі вывезены з вострава іспанцамі ў якасці таннай працоўнай сілы.
У XVIII — пачатку XX стст. востраў афіцыйна называўся Уотлінгс у гонар брытанскага пірата і адміністратара Джона Уотлінга. У 1783 г. быў населены бежанцамі з Паўночнай Амерыкі, якія не прынялі Амерыканскую рэвалюцыю. Яны стварылі плантацыі бавоўны, займаліся рыбалоўствам і гандлем. Значную частку працы выконвалі рабы афрыканскага паходжання. У 1834 г. рабства было адменена, але нашчадкі рабоў да сёй пары складаюць большасць мясцовых жыхароў.
У 1925 г. востраў быў вызначаны як першая зямля, адкрытая Калумбам, і канчаткова атрымаў назву Сан-Сальвадор.
Інфраструктура
Адміністрацыйны цэнтр Сан-Сальвадора — Коўкберн-Таўн з’яўляецца адносна невялікім паселішчам з некалькімі сотнямі жыхароў. На поўнач ад яго знаходзяцца міжнародны аэрапорт, марскі курорт і навукова-даследчы цэнтр. У Коўкберн-Таўне працуе марскі порт. Яшчэ два прычалы размешчаны на поўдні і на поўначы Сан-Сальвадора.
Галоўная галіна эканомікі — турызм.
Спасылкі
- San Salvador Архівавана 10 сакавіка 2013.
- San Salvador & Rum Cay, The Bahamas
- The Land of Lakes
Катэгорыя·Раёны Багамскіх Астравоў
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.