Сантарэн (Партугалія)
Сантарэн (парт.: Santarém; [sɐ̃tɐˈɾɐ̃ĩ]) — горад у Партугаліі, цэнтр аднайменнай акругі і муніцыпалітэта, цэнтр гістарычнай правінцыі Рыбатэжу. Колькасць насельніцтва — 28,9 тыс. жыхароў (горад), 63,6 тыс.жыхароў (муніцыпалітэт). Горад і муніцыпалітэт уваходзіць у эканоміка-статыстычны рэгіён Алентэжу і субрэгіён Лезырыя-ду-Тэжу. Па старым адміністрацыйным дзяленні ўваходзіў у правінцыю Рыбатэжу. Горад названы па імені святой Ірыны Тамарскай, якая з’яўляецца заступніцай горада.
Геаграфія
Горад размешчаны на правым беразе Тэжу, у 65 км на паўночны ўсход ад Лісабона.
Муніцыпалітэт мяжуе:
на поўначы — муніцыпалітэты Порту-дэ-Мош, Алканена, Торэш-Новаш на ўсходзе — муніцыпалітэты Галеган, Шамушка на паўднёвым усходзе — муніцыпалітэты Алпіярса, Алмейрын на поўдні — муніцыпалітэт Карташоў на паўднёвым захадзе — муніцыпалітэт Азамбужа на захадзе — муніцыпалітэт Рыу-Маёр Гісторыя ——–
Горад заснаваны ў 1095 годзе.
Старажытнае паселішча на месцы сучаснага Сантарэна існавала ўжо ў VIII стагоддзі да н.э. У 138 годзе да н.э. тэрыторыя была захоплена рымлянамі, і горад атрымаў назву Scalabis. У перыяд рымскага панавання Scalabis быў адным з найважнейшых адміністрацыйных цэнтраў правінцыі Лузітанію. Пасля заваёвы аланамі і вандаламі назва горада было зменена на Santa Iria або Santa Irene (святая Ірына), ад якога і паходзіць сучасная партугальская назва. У 715 годзе горад быў захоплены маўрамі. Вернуты пад юрысдыкцыю партугальскага караля Дона Афонсу Энрыкеша ў 1147. Горад іграў важную ролю ў сярэднявечнай Партугаліі. Тут праходзілі картэсы. Кароль Фернанду I (1345—1383) быў пахаваны тут у францысканскім манастыры. Горад сур’ёзна пацярпеў у выніку землетрасення ў 1755. Сучасны Сантарэн атрымаў статус горада ў 1868. У пачатку XIX стагоддзя быў захоплены і разрабаваны войскамі Напалеона.
Выбітныя ўраджэнцы і жыхары
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты акругі Сантарэн
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.