Санья (горад)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Санья.
Санья́ (кіт.: 三亚市) — горад на поўдні вострава Хайнань у Кітаі. Насельніцтва (2010 г.) - 685 408 чал.
Геаграфія
Санья — самы паўднёвы горад на востраве Хайнань. Афіцыйна ён займае плошчу 1919,58 км². У рэчаіснасці, большая частка гэтай тэрыторыі — сельскагаспадарчыя землі, а таксама доўгі пляж ў бухце Ялонг (7,5 км), прыродны рэзерват, акіянічны парк і г. д.
Клімат трапічны пасатны. Сярэдняя тэмпература найбольш спякотнага месяца мая — ад +25,6° C да +32° C, найбольш прахалоднага месяца студзеня — ад +18,5° C да +26,1° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў - 1392,1 мм. Найбольш дажджлівая пара года цягнецца з мая да кастрычніка.
Гісторыя
Мясцовасць вакол горада Санья была ўключана ў склад Кітая ўжо ў эпоху дынастыі Хань. З 110 г. да н. э. тут існавала гандлёвая паселішча, якое ў сярэднявеччы адыгрывала значную ролю ў кантактах Кітая з краінамі Паўднёва-Усходняй Азіі. Нашчадкамі перасяленцаў з Індакітая з’яўляюцца уцат, якія да нашага часу жывуць у прадмесцях Санья.
У 1987 г. паселішча канчаткова атрымала статус горада, з’явілася гарадское кіраванне. У апошняе дзесяцігоддзе Санья ператварыўся ў буйны турыстычны цэнтр.
Эканоміка
Горад Санья звязаны са знешнім светам сучаснай шашой і чыгункай. Дзейнічаюць марскі порт і аэрапорт. Асноўныя прыбыткі горад атрымоўвае ад сферы абслугоўвання і порта. Імкліма развіваецца турызм.
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.