Свідніца
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Свідніца (значэнні). Свідні́ца (польск.: Świdnica, чэшск.: Svídnice), Шва́йдніц (ням.: Schweidnitz) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Свідніцкага павета Ніжнесілезскага ваяводства. Утварае гарадскую гміну, таксама з’яўляецца сядзібай вясковай гміны Свідніца.
Гісторыя
Свідніца стала горадам у 1250 годзе. Спачатку належала да Уроцлаўскага княства. Да 1290 года Свідніца ўжо мела сцены і шэсць брам, развітую вытворчасць, гандаль. У канцы XIV стагоддзя горад апынуўся пад кантролем Багеміі, якая была тады часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1471 годзе ў Свідніцы дзейнічалі 47 гандлёвых гільдый, каля 300 бровараў, у горадзе адбываліся вялікія кірмашы.
У 1526 годзе ўся Сілезія, і Свідніца ў тым ліку, перайшла пад прамую ўладу Габсбургаў. Трыццацігадовая вайна (1618—1648) спустошыла землі Сілезіі, пасля чаго адбылася Сілезская вайна і інш. У час Сямігадовай вайны Свідніцу займалі то аўстрыйскія, то прускія войскі, у канчатковым выніку яна перайшла да Прусіі, а пасля да Германіі.
Пасля Другой сусветнай вайны Свідніца адышла да Польшчы. Да адміністрацыйнай рэформы 1999 года ўваходзіла ў склад Валбжыхскага ваяводства.
Славутасці
- Царква міру — была ўнесена ў 2001 годзе ў спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Вядомыя асобы
- Альберт Нейсер (1855—1916) — нямецкі дэрматолаг-венеролаг.
- Ёган Зігмунд Ган (1696—1773) — нямецкі медык, адзін з заснавальнікаў гідратэрапіі ў Германіі.
- Януш Голь — футбаліст
Галерэя
Літаратура
Фота на Вікісховішчы |
- Швейдниц // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
Катэгорыя·Населеныя пункты Свідніцкага павета (Ніжнесілезскае ваяводства) Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.