Скаліца
Ска́ліца (славацк.: Skalica, ням.: Skalitz, венг.: Szakolca) — горад у Заходняй Славакіі на мяжы з Чэхіяй, раённы цэнтр.
У Скаліцы жыве каля 15 тыс. жыхароў, горад з’яўляецца культурным цэнтрам Паўночнага Загор’я.
Гісторыя
Першыя людзі пасяліліся ў наваколлях Скаліцы яшчэ ў часы неаліту, каля 4000 гадоў да нашай эры. Горад уваходзіў у склад Вялікай Маравіі, але згаданы быў упершыню ў 1218 г. ужо ў складзе Венгерскага каралеўства.
У 1372 г. венгерскі кароль Людовік I Вялікі падаў Скаліцы правы вольнага каралеўскага горада, якія дазвалялі гораду пабудаваць крапасныя сцены, вызвалялі гараджан ад падаткаў і да т.п.. Дзякуючы далейшаму заступніцтву Жыгімонта Люксембургскага, Скаліца ператвараецца ў важны гандлёвы цэнтр Венгерскага каралеўства, а ў XVII стагоддзі становіцца пятым па велічыні горадам Славакіі.
У канцы XIX стагоддзя Скаліца, нароўні з Марцінам і Ружамберкам, становіцца адным з цэнтраў славацкага руху супраць гвалтоўнай мадзьярызацыі славакаў.
У 1918 г. Скаліца была некалькі дзён сталіцай Славакіі, а з 1919 горад уваходзіць у склад Чэхаславакіі. Пасля «Аксамітавага разводу» з 1993 года горад у складзе Славакіі.
Славутасці
У Скаліцы захавалася нямала славутасцей:
- раманская ратонда св. Георгія
- сцены крэпасці
- езуіцкі касцёл
- фарны касцёл
- францысканскі кляштар і іншае.
Галерэя
Цэнтр горада
«Славацкі дом»
«Славацкі дом»
Каралеўская вуліца
Гарадская крэпасць
Гарадская крэпасць
Ратонда св. Георгія
Езуіцкі касцёл
Царква трынітарыяў
Кальварыя
Францысканскі кляштар
Кафедральны сабор
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скаліца
- Афіцыйны сайт горада Скаліца
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.