Скоп’е
Скоп’е (макед.: Скопје) — сталіца Паўночнай Македоніі, а таксама адміністрацыйна-палітычны, культурны і адукацыйна-навуковы цэнтр. Размешчаны на берагах ракі Вардар, у паўночнай частцы краіны, у цэнтры Балканскага паўвострава.
Насельніцтва 650 тыс. чал. (2000).
Гісторыя
Скоп’е ўпершыню ўпамянута Клаўдзіем Пталамеем пад антычным імем Скупі. Горад фармуецца ў III стагоддзі да н.э., а ў 164 годзе да н.э. пападае пад уладу Рыма і становіцца цэнтрам правінцыі Мізія. У 84 або 85 годзе н.э. імператар Даміцыян заснаваў тут калонію Флавія Скупі, якая ў далейшым стала вялікім горадам.
З прыходам славян у VI стагоддзі горад быў захоплены племем брсяцы, якое дало яму імя Скоп’е. За часам праўлення балгарскага цара Самуіла Скоп’е становіцца на кароткі перыяд сталіцай Балгарскага царства. У наступным горад напераменку быў пад уладаю Візантыі і Сербіі, а 19 студзеня 1392 года быў захоплены асманамі і атрымаў імя Іскюп (Uskup).
25-26 кастрычніка 1689 года горад заняты Аўстра-венгерскім генералам Энгельберта д’Уга Пікаламіні, які быў змушаны падпаліць Скоп’е праз эпідэмію халеры. Горад гарэў цэлых два дні і неўзабаве быў поўнасцю знішчаны. У XIX стагоддзі Скоп’е зноў становіцца буйным горадам. 25 кастрычніка 1912 года канчаецца 520-летняе асманскае валоданне горадам, але ўжо налета горад займае сербскае войска.
Падчас Першай Сусветнай вайны Скоп’е знаходзіцца пад акупацыяй балгарскіх і аўстра-венгерскіх сіл, а па яе сканчэнні ўваходзіць у склад Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў.
У Другой Сусветнай вайне Скоп’е было паўторна акупавана Балгарыяй, саюзнікам нацысцкай Германіі. 22 красавіка 1941 года балгарскае войска Пета заняло Скоп’е і заставалася ў горадзе да капітуляцыі Балгарыі 9 верасня 1944 года.
Пасля вызвалення ад акупантаў (13 лістапада 1944 года) горад хутка развіваецца і становіцца індустрыяльным, культурным і адміністрацыйным цэнтрам Сацыялістычнай Рэспублікі Македонія ў складзе Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславіі. 26 чэрвеня 1963 года ў 5:17 па мясцовым часе Скоп’е было разбурана землетрасеннем (6.1 балаў па шкале Рыхтэра), у выніку якога 1070 жыхароў загінулі і больш як 20000 засталіся без прытулку. Пасля землетрасення горад аднаўляецца паводле плана японскага архітэктара Кэндзо Тангэ.
Адукацыя і культура
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
- Горазд Раксолія
- Маці Тэрэза
- Мілчо Манчэўскі — македонскі кінарэжысёр, сцэнарыст
- Срджан Асан Керым — македонскі дыпламат, былы старшыня Генеральнай Асамблеі ААН
Гл. таксама
Літаратура
- Скоп’е, Скопле // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 466. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
Скоп’е на Вікісховішчы |
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.