wd wp Пошук:

Скірснямуне

Скірснямуне (літ.: Skirsnemunė) — вёска на захадзе Літвы, у Юрбаркаскім раёне Таўрагскага павета. Адміністрацыйны цэнтр Скірснямунскай сянюніі. Размешчана на беразе ракі Нямунас, за 9 км ад Юрбаркаса.

Гісторыя

У 1313 годзе рыцары Тэўтонскага ордэна пабудавалі новую крэпасць Хрыстмемель (ням.: Christmemel, лац.: Christi Memela, Kyrsmemel, Kirsmomela) у шасці мілях ад іх замка Рагніт (ням.: Ragnit). Новы замак быў акружаны балотамі і забяспечваўся па вадзе. Паводле праекта вялікага магістра тэўтонскага ордэна Карла фон Трыра новы драўляны замак служыў для барацьбы з Жамойцю.

Літоўскі князь Віцень спрабаваў захапіць замак увосень 1315 года, але няўдала.

Пазней замак страціў сваё значэнне для ордэна і быў пакінуты. Замест яго на іншым беразе Нёмана ў 1337 годзе была пабудавана крэпасць Баербург (Bayerburg), пры якой узнікла мястэчка Раўдоне.

Герб Скірснямуне 1792 года

У 1792 годзе Скірснямуне разам з магдэбургскімі правамі быў нададзены герб.

Літаратура

  • Borchert, Friedrich. Landsmannschaft Ostpreußen e.V. (26 May 2001). “Kampf im Osten – Diplomatie im Westen”. Retrieved 11 April 2006. (ням.)
  • Urban, William. The Teutonic Knights: A Military History. Greenhill Books. London, 2003, pp. 133, 162, 167, 168. ISBN 1-85367-535-0 (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Юрбаркаскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be