Сомава (Адоеўскі раён)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сомава.
Сомава (руск.: Сомово) — вёска ў Адоеўскiм раёне Тульскай вобласці Расіі. Размешчана ў заходняй частцы вобласці, за 13 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра п. Адоеў, за 28 км на ўсход ад Бялёва на аўтадарозе Р139 Бялёў — Тула, на беразе ракі Мізгеi. За 17 км на поўдзень размешчана чыгуначная станцыя Арсеньева на лініі Казельск — Бялёў — Гарбачава.
У сяле школа ім. Д. М. Шарова, дзіцячы сад, магазін, паштовае аддзяленне.
Працуюць МТС, якая абслугоўвае сельскагаспадарчую тэхніку, пункт першаснай апрацоўкі збожжа і некалькі пунктаў збору малака. Элеватар на 54 тыс. тон збожжа.
Вырошчваюцца бульба, пшаніца, жыта, ячмень, авёс, грэчка, кармавыя і пладова-ягадныя культуры. Разводзяцца буйная рагатая жывёла, свінні, авечкі, коні, птушка, трусы. Развіта пчалярства.
Адлегласць да горада Тула — 89 км. Адлегласць да Мінска — 755 км.
Вядомыя ўраджэнцы
- Дзмітрый Міхайлавіч Шароў (1918—1952) — лётчык, Герой Савецкага Саюза
- Яўлогій (Георгіеўскі) (1868—1946) — мітрапаліт, епіскап Рускай праваслаўнай царквы
- Пётр Іванавіч Мiшын (1922—1990) — камандзір матацыклетнай роты 77-га асобнага матацыклетнага батальёна 10 ТДК
Галерэя
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Тульскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.