Спішске-Подграддзе
Спішске-Подграддзе (славацк.: Spišské Podhradie, ням.: Kirchdrauf, венг.: Szepesváralja) — горад ва ўсходняй Славакіі ля падножжа Левачскіх Врхоў, адзін з гістарычных спіскіх гарадоў. Насельніцтва каля 3,8 тыс. чалавек.
Гісторыя
Спішске-Подграддзе ўзнікла ў XII ст. як падградзе Спішскага замка, хутчэй за ўсё ў 1174 годзе. Упершыню згадваецца ў 1249 годзе. У XIII ст. стала незалежным паселішчам. Тады ж тут пасяляецца мноства нямецкіх каланістаў. У сярэднявеччы Спішске-Подграддзе было вельмі паспяховым горадам. У 1780 годзе суседні Спішскі замак згарэў у пажары. У цяперашні час Спішске-Подграддзе — адно з найпапулярнейшых турыстычных месцаў Славакіі дзякуючы помнікам архітэктуры і блізкаму запаведніку Словацкі-Рай.
Выбітныя мясціны
- Замак Спішскі Град, самы вялікі замак у Славакіі
- Раманскі касцёл
- Кляштар
- Сінагога
- Шматлікія рэнесансныя і барочныя збудаванні
- Гарадская частка Спішскага капітула з раманскім касцёлам, сярэднявечнымі ўмацаваннямі і гатычнымі дамамі канонікаў
Гарады-пабрацімы
Галерэя
- Выгляд на Спішске-Подграддзе са Спішскага замка
- Сінагога ў Спішске-Подграддзе
- Цэнтр горада і Спішскі замак уверсе
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Спішске-Подграддзе
- Афіцыйны сайт
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.