Стары горад (Стакгольм)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Стары горад. Стары горад (Гучыць як Гамла стан) (шведск.: Gamla stan), да 1980 года афіцыйна зваўся Горад паміж мастамі (шведск.: Staden mellan broarna) — гістарычны цэнтр Стакгольма пабудаваны на востраве Стадсхолмен. Некалькі сот гадоў назад Стары горад лічыўся асобным горадам, але пасля стаў гістарычным раёнам Стакгольма. Па стане на 2006 год у Старым горадзе пражываюць каля 3000 жыхароў. Стары горад адносіцца да раёна Сёдэрмальм і мае плошчу 36 гектараў.
У Старым горадзе знаходзяцца:
- Каралеўскі палац;
- Вялікая плошча;
- Музей Нобеля;
- Царква святога Мікалая;
- Нямецкая царква;
- Завулак Мортэна Тротзіга — самая вузкая вуліца ў Стакгольме
і іншыя славутасці.
Краявід Старога горада. Фатаграфія: Holger Ellgaard
Спасылкі
Стары горад (Стакгольм) на Вікісховішчы |
Катэгорыя·Раёны Стакгольма
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.