wd wp Пошук:

Сітка

Руская праваслаўная царква ў Сітцы.

Сітка (англ.: Sitka) — горад у штаце Аляска (ЗША). Заснаваны рускімі каланістамі Аляcкі і да 1867 года называўся Новаархангельск (руск.: Новоархангельск). Размешчаны на востраве Баранава (Архіпелаг Аляксандра).

Гісторыя

Першапачаткова заснаваны Аляксандрам Баранавым, з дазволу старэйшын племя індзейцаў-тлінкітаў, у 1799 годзе як форт Архістраціга Міхаіла ля вусця ручая, які зараз носіць назву Старыгавань. У 1802 годзе форт разбураны індзейцамі, а яго жыхары перабіты. У 1804 годзе рускія ізноў занялі гэту тэрыторыю пры дапамозе алеутаў і гармат карабля «Нява». Паселішча было перанесена на стратэгічна зручнейшае месца, на стромкі ўзгорак, побач з бухтай. Новае паселішча атрымала назву Новаархангельск. З 1808 года Новаархангельск стаў сталіцай Рускай Амерыкі.

У 1848 годзе пабудаваны праваслаўны сабор Святога Міхаіла. З 1867 года ў складзе ЗША.

Дэмаграфія

Паводле дадзеных перапісу 2010 года насельніцтва горада складае 8 881 жыхароў (2 219 сем’яў). Яны пражываюць у 3 278 хатах. Шчыльнасць насельніцтва 1,2 чал/км². 68,5 % насельніцтва складаюць белыя, 18,57 % — нашчадкі карэнных жыхароў, 3,79 % — азіяты, 0,35 % — выхадцы з ціхаакіянскіх астравоў, 0,32 % — негры, 0,94 % — прадстаўнікі іншых расаў, 7,53 % — дзеці змяшаных шлюбаў. 27,2 % насельніцтва — дзеці і падлеткі да 18 гадоў, 8,4 % старэй 65 гадоў. На 100 жанчын прыходзіцца 104,8 мужчын. Медыянны штогадовы прыбытак адной сям’і складае $62 361, прыбытак на душу насельніцтва — 23 622 $. 7,8 % насельніцтва знаходзіцца за рысай беднаты.

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be