wd wp Пошук:

Трапезундская імперыя

Трапезундская імперыя — дзяржава (12041461) на паўночным усходзе Малой Азіі, са сталіцай у горадзе Трапезунд.

Трапезундская імперыя была створана пасля захопу Канстанцінопаля крыжакамі — удзельнікамі 4-га крыжовага паходу, пры распадзе Візантыйскай імперыі. У красавіку 1204 года ўнукі візантыйскага імператара Андроніка I Аляксей і Давыд Камніны, з дапамогай войскаў грузінскай царыцы Тамары — сваёй цёткі па кудзелі, занялі Трапезунд, а затым прыбярэжныя раёны з гарадамі Сіноп, Амастрыда, Іраклія.

Імператарам быў абвешчаны Аляксей (1204—1222), рэальна яму была падуладна ўсходняя частка імперыі з Трапезундам, а заходняй часткай валодаў Давыд. Імператары сталі звацца Вялікімі Камнінамі. У 1214 годзе Трапезундская імперыя страціла Іраклію і Амастрыду, заваяваныя Нікейскай імперыяй, і Сіноп, захоплены сельджукамі. Пад уладай Трапезундскай імперыі засталася вузкая прыбярэжная паласа ў межах візантыйскай фемы Халдыя, адрэзанай ад астатняй грэчаскай тэрыторыі; засялялі яе грэкі, грузіны і армяне. Адміністрацыйна імперыя першапачаткова дзялілася на тры банды (ваенныя акругі): Трапезунд, Мацука і Гемора на чале з дуксамі або «кефаламі» (галовамі, кіраўнікамі). У 14 стагоддзі было ўжо сем банд за кошт драбнення ранейшых акруг: Трыкомія, Трапезунд, Мацука, Палеамацука, Гемора, Сірмена, Рызеон і асобная фема Вялікая Лазія. Асноўнымі гарадамі-крэпасцямі імперыі апроч сталіцы былі Керасунт, Трыпалі, Ясоній, Месахалдыя і Лімніі.

Трапезундская імперыя падтрымлівала саюз з Грузіяй. Нікейская імперыя, а затым і адноўленая Візантыйская імперыі ніколі не прызнавалі за Вялікімі Камнінамі тытула імператара, у афіцыйных візантыйскіх дакументах яны пісаліся «уладарамі» або «архонтамі». Эканоміка імперыі асноўвалася на вінаградарстве, хлебаробстве і пасрэдніцкім гандлі з Паўночным Прычарнамор’ем, Каўказам, Месапатаміяй, Сярэднім Усходам. З срэбра, якое здабывалі з радовішчаў на тэрыторыі імперыі, білася трапезундскія манета — аспры. Феадалы валодалі значнай самастойнасцю: дынаты вяршылі суд над залежнымі сялянамі (парыкамі), карысталіся правам мёртвага рукі, набіралі з сваіх людзей дружыны. У 1244 годзе Трапезундская імперыя стала данніцай манголаў, у пачатку 14 ст. вяла барацьбу з цюркамі Ак-Каюнлу. У 1456 годзе Трапезундскую імперыю абклалі данінай туркі-асманы, а ў 1461 годзе Трапезундская імперыя была заваявана султанам Мехметам II, які ператварыў яе ў правінцыю Асманскай імперыі.

Літаратура

Portal Крыжовыя паходы Партал:
Крыжовыя паходы

  • Карпов С. П. Образование Трапезундской империи (1204—1215) // ВВ. 2001. Т. 60;
  • Панарет М. Трапезундская хроника / Подг. А. Хаханова // Труды по востоковедению Лазаревского ин-та вост. языков. Вып. 23. — М., 1905;
  • Шукуров Р. «Новый Манцикерт» императора Феодора I Ласкариса // Византия между Востоком и Западом: Опыт ист. характеристики. СПб., 1999;
  • Византийский словарь: в 2 т. / Общ. ред. К. А. Филатов. — СПб.: Амфора: РХГА: Издательство Олега Абышко, 2011.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Былыя краіны
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be