wd wp Пошук:

Трыпалі

Тры́палі (араб. طرابلس الغرب‎‎ — Ţarābulus al-Gharb) — сталіца Лівіі, знаходзіцца на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Колькасць жыхароў складае 1,5 млн чалавек (2003), у 1973 годзе было толькі 481 тыс. чалавек.

Трыпалі — самы вялікі горад краіны, прамысловы і транспартны цэнтр. Развіццё атрымалі наступныя галіны прамысловасці: харчовая, мэблевая, металургічная, гумавая і паліграфічная. Існуюць прадпрыемствы апраснення марской вады, пераапрацоўкі нафты. Міжнародны аэрапорт злучае горад з Рымам, Тунісам, Бенгазі і Бразавілем.

У 1986 годзе войскі ЗША захапілі горад, урад ЗША сцвярджаў, што Лівія падтрымлівае тэрарызм. Пасля зняцця санкцый у 1999 годзе ААН далучылася да развіцця эканомікі горада і порта.

Геаграфія

Трыпалі размяшчаецца на ўзбярэжжы Міжземнага мора. Клімат міжземнаморскі: спякотнае, сухое лета і цёплая, вільготная зіма.

Гісторыя

Горад з’явіўся з трох фінікійскіх паселішчаў VII стагоддзя да н.э. — Аеа, Сабрата і Лептыс Магна. Каля ІІІ стагоддзя н.э. горад стаў сталіцай Трыпалітаніі. Пераўтварыўся ў значны гандлёвы цэнтр. У VIII стагоддзі быў заваяваны арабамі.

Як сталіца вілаета Трыпаліс (часткі Асманскай імперыі), заставаўся значным цэнтрам міжземнаморскага гандлю. Тут злучаліся шляхі з розных буйных гарадоў Сахары.

У 1530 годзе Мальтыйскі ордэн пабудаваў тут крэпасць, але горад вярнуўся да туркаў у 1551 годзе. Трыпалі пераўтварыўся ў важны пірацкі мусульманскі порт.

У 1714 годзе на трон Трыпалітаніі ўвайшоў паша Ахмед Караманлі, які стаў родапачынальнікам дынастыі Караманлі. Кантроль туркаў над горадам аслабеў. Такі стан рэчаў цягнуўся да 1835 года, калі на трон увайшоў турэцкі паша, які ўзнавіў стасункі з Асманскай імперыяй.

ХІХ і ХХ стагоддзі

У ХІХ стагоддзі пірацтва ў горадзе атрымала максімальнае развіццё. Кіруючы ў 1796 годзе паша выставіў патрабаванні да ЗША: ён хацеў 83 000 долараў у абмен на абяцанне, што піраты перастануць нападаць на амерыканскія караблі. ЗША не пагадзіліся і выслалі свае войскі да горада. Вайна цягнулася да 1803 года. Амерыканцы страцілі некалькі вялікіх ваенных караблёў. Але паша без платы пагадзіўся на ненападзенне на гандлёвыя караблі ЗША. 3 чэрвеня 1805 года наступны паша разарваў пагадненне з ЗША, жадаючы 60 000 долараў за вызваленне амерыканскіх грамадзян. У 1815 годзе ЗША зноў акупавалі горад і паша вымушаны быў прыняць умовы амерыканцаў.

У 1842 і 1844 гадах ў горадзе адбыліся паўстанні супраць туркаў. Калі Францыя акупавала Туніс у 1881 годзе, туркі павялічылі колькасць войска ў Трыпалі.

У 1911 годзе італьянцы, пад прыкрыццём абароны сваіх грамадзян у Трыпалі абвясцілі вайну Турцыі і акупавалі горад.

1 кастрычніка 1911 года адбылася вырашаючая італьянска-турэцкая бітва, якая скончылася перамогай італьянцаў.

Трыпалі кантраляваўся Італіяй да 1943 года. Потым пачалася брытанская акупацыя, якая скончылася ў 1951 годзе незалежнасцю Лівіі.

Эканоміка

Міжнарародны аэрапорт Трыпалі

Галоўны гандлёва-прамысловы, фінансавы і культурны цэнтр краіны. Марскі порт і вузел аўтадарог. Горад аблугоўвае міжнарародны аэрапорт Трыпалі(англ.) бел..

Развіты харчасмакавая, тэкстыльная, нафтаперапрацоўчая, гарбарная прамысловасці. Саматужныя промыслы (дываны, упрыгожанні і інш.). Рыбалоўства.

Культура і адукацыя

Археалагічны музей

Дзейнічае ўніверсітэт. Музеі натуральнай гісторыі(англ.) бел., археалагічны(англ.) бел..

Славутасці

Гл. таксама

Літаратура

Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be