Турда
Турда (рум.: Turda, венг.: Torda, ням.: Thorenburg) — горад і муніцыпія ў жудзецы Клуж Румынія, размешчаны на рацэ Ар’еш.
Гісторыя
Заснаваны як дакійскі горад з назвай Патаіса (англ.: Potaissa), Турда быў заваяваны рымлянамі. Заснаваны каструм таксама называўся Патаіса і стаў муніцыпіяй, затым калоніяй. Патаіса была галоўным лагерам V Македонскага легіёна з 166 па 274 гады.
Саляныя рудні былі вядомыя ў дагістарычныя часы. Пасля венгерскага заваявання саляныя рудні Турды былі ўпершыню згаданы ў 1075 годзе. У 1932 годзе рудні былі закрыты, але нядаўна зноў адкрыты для турызму.
Трансільванскія саксы пасяліліся тут у XI стагоддзі. Горад быў разбураны пры мангольскім нашэсці ў 1241—1242. Андраш III надаў каралеўскія прывілеі паселішчу, якія былі пацверджаны Людовікам I Вялікім.
У 1467 годзе Мацьяшам I быў скліканы венгерскі сейм у Турдзе. Пазней у XVI стагоддзі часта збіраўся Трансільванскі сейм. У 1558 годзе сейм Турды абвясціў свабоду каталіцкай і лютэранскай веры. У 1563 годзе сейм таксама зацвердзіў свабоду кальвінізму, а ў 1568 годзе ён распаўсюдзіў свабоду веравызнання на ўсе рэлігіі, абвясціўшы: «Забаронена каму-небудзь пагражаць каму-небудзь палонам ці выгнаннем за яго рэлігію» — незвычайная свабода ў сярэдневяковай Еўропе. Гэты Турдскі эдыкт быў першай спробай легалізацыі агульнай рэлігійнай свабоды ў хрысціянскай Еўропе (хоць яго законная эфектыўнасць была абмежаванай).
У 1609 годзе Габрыэль Баторый надаў новыя прывілеі Турдзе. Яны пазней былі пацверджаны Габрыэлем Бетленам. У 1659 годзе ў бітве пры Турдзе Ахмед-паша разбіў войскі Юрыя II Ракацы.
У 1944 годзе тут адбылася Турдская бітва паміж нямецкімі і венгерскімі войскамі з аднаго боку і савецкімі і румынскімі войскамі з іншага, якая стала найбуйнешай бітвай у Трансільваніі ў час Другой сусветнай вайны.
Дэмаграфія
Паводле апошняга румынскага перапісу 2002 года ў горадзе было 55,887 жыхароў, сярод якіх 84,8 % - румыны, 10 % — венгры, 4,8 % — італьянцы, 0,4 % — іншыя.
Галерэя
- Гарадскі цэнтр
- Гарадскі цэнтр
- Гарадскі цэнтр
- Будынак муніцыпалітэта
- Гістарычны музей
- Каструм V Македонскага легіёна, сёння
- Рымскае надмагілле
- Каталіцкая царква
- Тэатр
- LVM. Камень у Патаісе
- Саляная шахта ў горадзе Турда
- Каньён
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Турда
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.