Турка (Львоўская вобласць)
Турка (укр.: Турка) — горад раённага значэння ў Туркіўскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Размешчаны ў Карпатах на рацэ Стрый за 130 км на паўднёвы захад ад Львова.
Назва
Па найбольш верагоднай версіі назву горад атрымаў ад першабытных дзікіх быкоў-тураў, якія вадзіліся ў навакольных лясах. Па іншай версіі назва горада пайшла ад назвы варот-вежаў «турыя», «тур’я», «турня», якія стаялі пры ўездзе ў горад. Назва горада не мае нічога агульнага з туркамі.
Геаграфія і транспарт
Горад размешчаны на поўдні Львоўшчыны ў Карпатах, на левым беразе ракі Стрый з яго прытокамі Яблонькай і Літмыр, паміж гарамі Шыменка, Кычера, Вянец і Асоўня. Горад размешчаны за 130 км ад Львова, за 100 км ад Ужгарада, на вышыні 557 метраў над узроўнем мора.
Месца размяшчэння першаснага вартавога паселішча, з якога паўстаў горад Турка, вызначалася праходжаннем па тэрыторыі Карпат далінай Стрыя паміж горамі Пікуй і Галіч так званага «Рускага шляху» — гандлёвага шляху эпохі неаліту, які праз Турку злучаў Заходнюю Еўропу з Венгрыяй, Трансільваніею, Малдовай і Балканамі. На ўмацаванне і разрастанне першаснага паселішчы мела істотны ўплыў фарміраванне новага гандлёвага шляху — Ужоцкага шляху, які ад Пярэмышля або Львова праз Турку і Ужоцкі перавал вёў у Закарпацце.
Праз Турку праходзяць агульнадзяржаўныя транспартныя камунікацыі: аўтадарога Н13 — нацыянальны аўтамабільны шлях Львоў — Самбар — Ужгарад (рэгіянальная аўтамабільная дарога Р-39) і чыгунка Львоў — Самбір — Турка — Ужгарад — Чоп. Са Львова да Туркі ад галоўнага чыгуначнага вакзала зручна дабірацца маршруткамі, якія адыходзяць кожныя паўгадзіны.
Турка з’яўляецца нефармальнай сталіцай Бойкаўшчыны і бойкаў.
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Туркіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.