Турын
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Турын (значэнні). Туры́н (італ.: Torino [toˈriːno]) — горад у Італіі, сталіца рэгіёна П’емонт.
Гісторыя
Турын быў заснаваны ў I стагоддзі да н.э. як рымскі ваенны лагер. У канцы 13 стагоддзя ўвайшоў у Савойскае княства, а ў 1563 стаў яго сталіцай. У 1861 стаў першай сталіцай аб’яднанай Італіі, у 1865 гэты статус перайшоў да Фларэнцыі.
Адукацыя
Славутасці
У аснове прамавугольнай горадабудаўнічай структуры Турына ляжыць планіроўка старажытнарымскага ваеннага лагера. Гарадскія славутасці:
- Сабор Іаана Хрысціцеля захоўвае плашчаніцу Ісуса Хрыста. Лічыцца, што менавіта гэтай плашчаніцай было накрыта цела Ісуса пасля яго распяцця.
- Адзін з галоўных сімвалаў Турына — вежа Мале Антанеліяна, у якой у наш час размешчаны нацыянальны музей кінематаграфіі Італіі.
- Егіпецкі музей Турына — першы ў Еўропе спецыялізаваны музей, прысвечаны старажытнаегіпецкай цывілізацыі.
- Сярод помнікаў антычнага дойлідства збольшага ацалелі старажытнарымскі тэатр і брама порта Палаціна.
- Манастыр Суперга з узгорка дамінуе над усім горадам. Гэта шэдэўр стылю барока ў выкананні архітэктара Філіпа Ювара і традыцыйнае месца пахавання прадстаўнікоў Савойскага дому.
У 1997 г. ЮНЕСКА прыняло рашэнне ўключыць у спіс Сусветнай спадчыны рэзідэнцыі Савойскага дому ў Турыне і яго наваколлях, з якіх найбольш значнымі з’яўляюцца наступныя:
- Палацца Рэале
- Палацца Мадама
- Палацца Карыньяна
- Замак Валянціна
- Турынская нацыянальная ўніверсітэцкая бібліятэка
- Замак Раканіджы — за межамі Турына
- Замак Ступініджы — за межамі Турына.
Палацінская брама горада збудаваны яшчэ старажытнымі рымлянамі | Замак Валянціна XVI—XVII стагоддзяў — адна з рэзідэнцый Савойскага дому | Над горадам парыць барочная базіліка Суперга |
Вядомыя асобы
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Глускага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жоўкіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пухавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Пухавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.