Ур
Ур (шумерскае Урым) — старажытны горад-дзяржава на месцы сучаснага гарадзішча Тэль-Мукаяр, за 20 км на паўночны захад ад г. Насірыя ў Іраку.
Гістарычны нарыс
Першае паселішча на месцы Ура ўзнікла ў канцы V тыс. да н.э. 3 IV тыс. да н.э. Ур — горад. У XXV ст. да н.э. з’яўляўся моцнай дзяржавай. У XXIV—XXII ст. да н.э. падпарадкаваны суседнімі дзяржавамі — Лагашам, Умай, Урукам, царствам Акад і інш. Каля XXI ст. да н.э. стаў сталіцай магутнай дзяржавы пад кіраваннем трэцяй дынастыі. Тэрыторыя Двухрэчча аб’ядноўваецца пад уладай Ура. Яго ўзвышэнне было адносна нядоўгім, але ў мастацтве адбыліся важныя змены, якія потым былі ўспрыняты культурамі многіх народаў Пярэдняй Азіі. Тут атрымлівае распаўсюджанне найбольш развіты тып культавага комплексу — зікурат (назва, магчыма, паходзіць ад акадскага — падымаць, будаваць высока ці старашумерскага — нябесная вяршыня). Яго выгляд найбольш яскрава характарызуе грандыёзны храмавы комплекс цара Ур-Наму (XXI ст. да н. э.) 3 XVIII ст. да н.э. Уp пад уладай Вавілоніі, з VI ст. да н.э. — Ахеменідаў. У канцы IV ст. да н.э. заняпаў.
Архітэктура
Ур быў адным з буйных шумерскіх гарадоў. Яго культавыя будынкі ставіліся на штучных гліняных платформах, абкладзеных цэглай-сырцом. 3 яе ж узводзілі храмы, сцены якіх, а таксама плоскасці платформ апрацоўвалі лапаткамі, нішамі. У архітэктуры пераважалі простыя кубічныя аб’ёмы, амаль поўнасцю адсутнічалі крывалінейныя формы, як і асобна стаячыя вертыкальныя апоры.
3 1854 на тэрыторыі Ура вядуцца раскопкі. Выяўлены рэшткі абарончых сцен, палацаў, храмаў, багатыя грабніцы, клінапісны архіў і інш.
Ад пабудаванага ва Убайдзе паблізу ад Ура храма багіні Нінхурсаг, якую лічылі маці ўсіх багоў (сяр. III тыс. да н. э.), захаваліся толькі руіны. Па яго рэканструкцыі можна меркаваць, што комплекс складаўся з традыцыйнай тэрасы і платформы, выкладзеных з сырцовай цэглы, якія злучаліся лесвіцамі, і свяцілішча. Новым на той час было выкарыстанне разам з сырцовай і абпаленай цэглы, увядзенне акрамя лапатак гарызантальных чляненняў у выглядзе арнаментаваных і фігуратыўных фрызаў у завяршэнні храмавых сцен. У пластычнае вырашэнне храма ўключаны драўляныя статуі ільвоў-ахоўнікаў, пакрытыя меднымі лістамі і пастаўленыя паабапал уваходу. Над ім знаходзіўся гарэльеф з выявамі ільвінагаловага арла Імдугуда і аленяў, якія павінны былі сімвалізаваць уладу бажаства над усімі насельнікамі навакольных гор і далін.
Храмавы комплекс цара Ур-Наму (XXI ст. да н.э.) прысвечаны богу месяца Нану. Ад збудавання засталася толькі ніжняя частка — аснова вышынёй 20 м у форме агромністай усечанай піраміды. Нават па ёй можна ацаніць маштабную велічнасць комплексу. Зікурат складаўся з трох велізарных тэрас, якія паступова звужаліся да верху, дасягаючы 60 м. На першую тэрасу плошчай 65x43 м вялі тры лесвіцы, дзве з якіх прымыкалі да сцен. Дзве верхнія тэрасы аб’ядноўваліся адной лесвіцай. На вяршыні такой прыступ-кавай вежы знаходзілася свяцілішча бога Нану. Тэрасы былі розных колераў: ніжняя — чорная, сярэдняя, абкладзеная абпаленай цэглай, — чырванаватая, верхняя — белая. Сцены свяцілішча абліцаваны цэглай, якая пакрыта сіняй палівай. Колер, верагодна, меў сімвалічнае значэнне і адпавядаў розным матэрыялам, выкарыстаным у будаўніцтве, — бітуму, вапняку, цэгле і паліве. Нахіленыя бакі тэрас, аб’ёмы якіх памяншаліся па меры пад’ёму ўгару, мерны рытм прыступак лесвіц стваралі ўражанне бясконцага руху да неба. Маючы ўзаемасувязь з раннімі культавымі будынкамі на платформах, зікурат Ура дэманструе новы, больш развіты від храмавага комплексу, у кампазіцыі і формах якога ўвасаблялася ідэя праслаўлення магутнасці багоў і зямных уладароў. Невыпадкова ён стаў практычна адзіным варыянтам культавага збудавання ў наступныя стагоддзі на значнай тэрыторыі Пярэдняй Азіі.
Літаратура
- Ур // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. 244. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16), ISBN 985-11-0035-8.
- Лазука, Б. Гісторыя сусветнага мастацтва. Ад старажытных часоў па XVI стагоддзе / Б. А. Лазука. — Мн.: Беларусь, 2010. ISBN 978-985-01-0894-4
Катэгорыя·Населеныя пункты Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Іўеўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Акольскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бабровыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Браслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бурабайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бухар-Жыраўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Валадымырэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Глыбоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гомельскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дагестана Катэгорыя·Населеныя пункты Драгобыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жалезінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Жанааркінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Згурыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Здалбуніўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Казалінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Каргалжынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Карукіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Катон-Карагайскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Кашатагскага раёна НКР Катэгорыя·Населеныя пункты Клецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Краснінскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Куршымскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Лунінецкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Любанскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ляхавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мёрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Навагрудскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Ніжнесілезскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты Пачынкаўскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Савецкага раёна (Крым) Катэгорыя·Населеныя пункты Сафонаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сколіўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Слонімскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Смаленскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты Старадарожскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сэрэдына-Будскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Сімферопальскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Тыўрыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Урацлаўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Урджарскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Усходне-Казахстанскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты Ушацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шаматульскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1297 годзе Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1618 годзе Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1911 годзе Катэгорыя·Населеныя пункты, якія ўвайшлі ў склад Мінска Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Браслаўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мёрскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна Катэгорыя·Былыя сталіцы Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Амурскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Архангельскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Мінскай вобласці Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Хабараўскага края Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі Катэгорыя·Раёны Арлоўскай вобласці Катэгорыя·Раёны Усходне-Казахстанскай вобласці Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1959 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2006 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Гомельскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Любанскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.