Уэльва
Уэльва (ісп.: Huelva) — горад і муніцыпалітэт у Іспаніі, цэнтр правінцыі Уэльва, у складзе аўтаномнай супольнасці Андалусіі. Муніцыпалітэт знаходзіцца ў складзе раёна (камаркі) Вялікая Уэльва. Займае плошчу 149 км². Насельніцтва 149 310 чалавек (на 2010 год).
Заступнікам горада лічыцца святы Себасцьян.
З Уэльвы Хрыстафор Калумб адправіўся ў Амерыку.
Гісторыя
Горад быў уключаны ў склад рымскай правінцыі Бетыка. Арабы панавалі ў гэтым месцы з 712 па 1250 гады. У 1755 годзе горад зведаў моцныя разбурэнні ад Лісабонскага землетрасення. 4 лютага 1888 года іспанская армія адкрылі агонь па дэманстрантах на плошчы Рыа Тынта. Падчас Другой сусветнай вайны, горад быў цэнтрам шпіёнскай дзейнасці ў сувязі з размяшчэннем у горадзе вялікай брытанскай і нямецкай абшчын.
Спорт
Мясцовы футбольны клуб «Рэкрэатыва» з’яўляецца найстарэйшым у Іспаніі. Ён быў заснаваны ў 1889 годзе працаўнікамі Rio Tinto Group, брытанскай горназдабыўчай кампаніі.
Гарады-пабрацімы
Генуя, Італія
Віганела, Італія
Новы Арлеан, ЗША
Х’юстан, ЗША
Кадыс, Іспанія
Танжэр, Марока
Фару, Партугалія
Плаешці, Румынія
Дзьёр, Венгрыя
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Уэльва- Афіцыйны сайт (ісп.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты Андалусіі Катэгорыя·Муніцыпалітэты паводле правінцый Іспаніі Катэгорыя·Муніцыпалітэты правінцыі Уэльва
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.