wd wp Пошук:

Фарлі

Фарлі́ (італ.: Forlì, эміл.-ром.: Furlé) — горад у італьянскім рэгіёне Эмілія-Раманья, на старажытнай Эміліевай дарозе, у 19 км ад Адрыятычнага порта Чэрвіа. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнай правінцыі.

Славутасці

Цэнтральная плошча Фарлі носіць імя Аўрэліё Сафі — вядомага дзеяча Рысарджымента. Пасярод плошчы пастаўлены яму помнік, за ім — абацтва Сан-Меркурыяле ў сярэднявечным ламбардскім стылі з 75-мятровай кампанілай, некалі самай высокай у Італіі. У сярэднявечнай дамініканскай царкве змяшчаецца музей. Пра часы Ардэлафі нагадвае сярэднявечная крэпасць, ці рока.

Гарады-пабрацімы

Фарлі знаходзіцца ў сяброўскіх узаемаадносінах з наступнымі гарадамі-пабрацімамі:

ГорадКраінаДатаСпасылка
АвейруПартугалія1990
БуржФранцыя
ПітэрбараВялікабрытанія
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be