Фленсбург
Фле́нсбург (ням.: Flensburg; дацк.: , ісл.: і н.-ням.: Flensborg; фрыз.: Flansborj) — самы паўночны ў Германіі горад зямельнага падпарадкавання, размешчаны ў зямлі Шлезвіг-Гольштэйн.
Геаграфія
Агульныя звесткі
Фленсбург знаходзіцца на поўначы федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн на ўзбярэжжы Фленсбургскага фіёрда, які ўпадае ў Балтыйскае мора, так званай гавані. Гарадскія раёны знаходзяцца як на заходнім боку фіёрда, які берэт свой пачатак ад Фленсбурга, так і на ўсходнім, які адносіцца да паўвострава Ангельн. Цэнтр горада размешчаны ў даліне фіёрда, больш сучасная забудова знаходзіцца на схілах і вяршынях узгоракаў, якія атачаюць гавань. На паўночным захадзе і паўночным усходзе горад акружаны лясамі, на поўдні, захадзе і ўсходзе — палямі. На адлегласці прыкладна 500 м ад самага паўночнага пункта фленсбургскай гарадской мяжы знаходзіцца мяжа каралеўства Данія.
У сярэднім вышыня над узроўнем мора ў Фленсбургу складае каля 20 м, у цэнтры — 12 м. Самы высокі пункт НУМ знаходзіцца на вышыні 63,7 м. Фленсбург займае плошчу ў 56,38 км². Самая доўгая працягласць з поўначы на поўдзень раўняецца 7,6 км, з захаду на ўсход — 9,6 км. Даўжыня гарадской мяжы складае 32,0 км.
Галерэя
Спасылкі
- Афіцыйная старонка
- Федэральнае ведамства дарожнага руху
- Фленсбургскае турыстычнае агенцтва
- EastTalk.de — Інфармацыйны партал на рускай і нямецкай (+ кароткая гісторыя горада) Архівавана 16 снежня 2008.
- Фленсбургскі інфармацыйны партал
- Фленсбургска-хандэвіцкае спартыўнае таварыства Архівавана 8 сакавіка 2007.
- Фленсбургскі ўніверсітэт Архівавана 29 кастрычніка 2007.
- Раздзел пра Фленсбург на сайце «Мой горад»
- Фленсбургскі інстытут
- Фленсбургская ЦЭЦ
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.