Херцэг-Нові
Херцэг-Нові — горад Чарнагорыі. Адміністрацыйны цэнтр аднайменнага муніцыпалітэта. Размешчаны на беразе Котарскага заліва Адрыятычнага мора. Горад ляжыць у даліне ля падножжа гары Ар’ен. З-за ўзгорыстага рэльефу ў Херцэг-Нові шмат крутых сцяжынак і лесвіц, з-за гэтага яго называюць «горадам тысячы прыступак».
Клімат
Клімат — міжземнаморскі, адрозніваецца цёплым сухім летам і мяккай вільготнай зімой. Херцэг-Нові з-за асаблівасцяў месцазнаходжання мае асаблівы мікраклімат. Тут каля 200 сонечных дзён за год. У ліпені і жніўні — прыблізна 11 сонечных гадзін у дзень. Сярэднегадавая тэмпература — 16,2 °C. Частыя малаважныя ваганні тэмпературы, якія могуць дасягаць 4 °C на працягу дня. Сярэдняя тэмпература з мая па верасень — 25 °C. Купальны сезон можа працягвацца да пяці месяцаў, сярэдняя тэмпература мора тым часам складае 22—26 °C. За год выпадае ў сярэднім 1930 мм ападкаў. Адносная вільготнасць паветра — ад 63 % летам і да 80 % восенню.
Гарады-пабрацімы
Bačka Topola[d], Сербія
Čajetina[d], Сербія
Барлета, Італія
Бітала, Паўночная Македонія
Гульёнезі, Італія
/
/
/
/
/
/
Земун, Сербія / Аўстрыя / Асманская імперыя / Каралеўства Венгрыя / Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў[d] / Каралеўства Югаславія / СФРЮ
Крань, Славенія
Левангер, Нарвегія
Нова-Места, Славенія
Смедарава, Сербія
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.