Хусангар (вёска)
Хусангар — вёска ў камуне Астэрой у графстве Вестлан, Нарвегія. Вёска размешчана ўздоўж Остэрфіёрда на паўночным беразе вострава Астэрой. Вёска знаходзіцца за 6 км на поўнач ад муніцыпальнага цэнтра Ланэвога і прыкладна за 5 км на паўднёвы захад ад Фотлансвога.
Вёска была адміністрацыйным цэнтрам былой камуны Хусангар, якая існавала з 1838 па 1964 год.
Хусангарская царква
Гістарычная царква Хусангар была пабудавана ў 1796 годзе. Яна размешчаны ў вёсцы Хусангар і яна была галоўнай лютэранскай царквой муніцыпалітэта. Гэтая царква пабудавана ў раманскім стылі, з цэглы і каменя. На гэтым месцы калісьці была драўляная каталіцкая царква рымскага абраду, пабудаваная ў сярэднявеччы. Упершыню яна была згадана ў гістарычных запісах у 1329 годзе. Пазней была пабудавана драўляная царква. У часы з’яўлення пратэстанства царкву забралі ў каталікоў і перадалі дзяржаўнай лютэранскай царкоўнай абшчыне. Драўляная царква была знішчана маланкай і згарэла ў Раство ў 1795 годзе. З 1863 па 1865 год царква была пашырана на захад. Прыбудова да рызніцы з паўднёвага боку царквы была пабудавана ў 1962-1964 гадах.
Вядомыя асобы
- Нільс Лавік — нарвежскі палітык (Хрысціянская народная партыя), лютэранскі прапаведнік і фермер
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.