Чыжы (Польшча)
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Чыжы.
Чыжы́ (польск.: Czyże, па-падляску: Čyžê) — вёска ў Польшчы. Сядзіба гміны Чыжы Гайнаўскага павета Падляскага ваяводства.
Жыхары вёскі — этнічныя беларусы.
Гісторыя
Вёска праўдападобна ўзнікла ў 16 стагоддзі, першыя пісьмовыя звесткі пра Чыжы паходзяць з 1529 г. Спачатку Чыжы належалі Бельскаму каралеўскаму лясніцтву, у вёсцы жылі стральцы, задачай якіх была ахова Бельскай і Белавежскай пушчаў. Чыжоўскія стральцы — вольныя людзі — былі абавязаны пастаўляць на войны па 20 стральцоў (у дапамогу артылерыйскім войскам). Апошнія звесткі пра чыжоўскіх стральцоў датуюцца 1792 годам. У вёсцы пражывалі таксама асочнікі.
Першая праваслаўная царква знаходзілася ў Чыжах ужо ў 16 стагоддзі.
З верасня 1939 года ў складзе БССР. У 1940—1945 гадах цэнтр Чыжоўскага сельсавета Гайнаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
У 1975—1998 вёска належала да Беластоцкага ваяводства. У 1984 годзе адбыўся пажар драўлянай царквы ўніяцкіх часоў, сённяшняя царква была пабудавана ў 1984—1993 гадах.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Чыжы (Польшча)
Катэгорыя·Населеныя пункты Гайнаўскага павета Катэгорыя·Населеныя пункты Падляскага ваяводства Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.