wd wp Пошук:

Шальгатар’ян

Ша́льгатар’ян (венг.: Salgótarján) — горад на поўначы Венгрыі, адміністрацыйны цэнтр медзье Ноград. Насельніцтва складае 37 166 чал. (2011). Размешчаны на паўночна-усходнім схіле гары Чэрхат у міжрэччы рэк Шальга і Тар’ян, паміж горнымі масівамі Каранч — Медвеш і Чэрхат на вышыні 250 м.

Гісторыя

Горад вырас з невялікага паселішча, заснаванага ў Сярэднявеччы.

Паводле адной з версій крэпасць Шальга ўзвялі ў XIII стагоддзі. На тэрыторыі паселішча ў тыя часы ўжо была пабудавана царква. З дакументальных крыніц вядома, што ў сярэдневяковы перыяд Шальгатар’ян у народзе называлі «Бясхлебны Тар’ян». У XVII стагоддзі дзейнічалі млын і кузня. У 1682 годзе значна пацярпеў у час ваенных дзеянняў. На працягу доўгіх дзесяці гадоў яго тэрыторыя была закінута.

У 1850 годзе пры даследаванні навакольных зямель былі выяўлены паклады бурага вуглю. Неўзабаве пачалася яго актыўная распрацоўка. У гэты перыяд колькасць насельніцтва Шальгатар’яна значна вырасла ў сувязі з прыбыццём рабочых з іншых раёнаў краіны.

Статус горада паселішча атрымала ў 1922 годзе. У сярэдзіне XX стагоддзя стаў цэнтрам медзье Ноград.

Эканоміка

Здабыча вуглю. Развіты металургія, машынабудаванне.

Славутасці

Крэпасць Шальга
Замак Шомашкё

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be