Шарлеруа
Шарлеруа (фр.: Charleroi, валон.: Tchålerwè) — горад у Бельгіі, размешчаны ў правінцыі Эно, якая адносіцца да Валонскай часткі краіны. Шарлеруа знаходзіцца на рацэ Самбр, у 50 км на поўдзень ад Бруселя. У горадзе пражываюць 212.000 чалавек.
У эканоміку Шарлеруа традыцыйна найбольшы ўклад уносяць сталявары, аднак гэтая галіна ў апошні час структурна змянілася. Акрамя гэтага, горад з’яўляецца авіяцыйным (аэрапорт Брусель-Шарлеруа) і чыгуначным вузлом. Праз канал Шарлеруа-Брусель горад мае зносіны з фламандскімі воднымі шляхамі.
Шарлеруа быў заснаваны іспанцамі ў 1666 годзе як крэпасць Шарнуа (фр. Charnoy), пазней перайменаваны ў гонар юнага караля Карла II. Футбольны стадыён горада быў адной з арэн, на якіх праходзілі матчы чэмпіянату Еўропы па футболу 2000.
Гарады-пабрацімы
- Вальдкірх, Германія
- Данецк, Украіна
- Ірсон, Францыя
- Казарана, Італія
- Манапела, Італія
- Пітсбург, ЗША
- Сент-Жуньен(фр.) бел., Францыя
- Шрамберг, Германія
- Хімедзі, Японія
- Фалоніка, Італія
Вядомыя асобы
- Франсуа-Жазеф Навез (1787—1869) — бельгійскі мастак.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шарлеруа
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1666 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.