Шылуце
Шылуце (літ.: Šilutė, ранейшая назвы — Хейдэкруг, ням.: Heydekrug, традыцыйная беларуская назва Шылакарчма́) — горад у заходняй Літве, недалёка ад мяжы з Расіяй і Куршскага заліва. Колькасць насельніцтва складае каля 21 тыс. чалавек. Горад з’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Шылуцкага раёна Клайпедскага павета. Шылуце адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Малая Літва.
Гісторыя
Шылакарчма была заснавана ў 1511 годзе на дарозе паміж Клайпедай і Тыльзітам (цяпер Савецк) на тэрыторыі Усходняй Прусіі. Спачатку гэта было месца, дзе адпачывалі вандроўцы на дарозе паміж гэтымі гарадамі (адсюль і пайшла назва горада). У 1550 годзе тут быў пабудаваны першы касцёл, а паселішча пачало інтэнсіўна развівацца. З-за блізкасці буйных гарадоў Шылуце не атрымліваў статус горада да 1941 года. На працягу 500 гадоў горад быў славуты сваім рыбным гандлем.
У 1923 годзе разам з Клайпедай Шылуце адышоў Літоўскай Рэспубліцы, але ў 1939 годзе дабравольна перададзена ў склад Германіі. У часы Другой Сусветнай вайны тут размяшчаўся буйны лагер для ваеннапалонных.
Гарады-пабрацімы
Шылуце мае пяць гарадоў-пабрацімаў:
Вядомыя асобы
- Дональдас Кайрыс (нар. 1977) — літоўскі баскетбаліст, трэнер.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шылуце
Катэгорыя·Населеныя пункты Шылуцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.