wd wp Пошук:

Шэршэль

Шэршэ́ль (араб. شرشال‎‎) — горад і порт у Алжыры ў вілаеце Тыпаса, у 90 км ад сталіцы дзяржавы.

Гісторыя

Рымская мазаіка з выявай Бахуса, знойдзеная ў Шэршэлі

Заснаваны фінікійцамі пад назвай Іол. У VI ст. да н.э. увайшоў у склад Карфагенскай дзяржавы, пасля Другой Пунічнай вайны — Нумідыі, а пасля далучэння большай часткі Нумідыі да Рыма стаў сталіцай незалежнага царства Маўрэтанія.

У 20 г. да н.э. маўрэтанскі цар Юба II перайменаваў горад у Цэзарэю, або Цэзарэю Маўрэтанскую, — у гонар імператара Аўгуста — і перабудаваў яго ў рымскім стылі. У 44 годзе Маўрэтанія была далучаная Клаўдзіем да Рымскай імперыі, і Цэзарэя стала адміністрацыйным цэнтрам правінцыі Маўрэтанія Цэзарэйская. У V ст. Цэзарэю спалілі вандалы, аднак з вяртаннем афрыканскіх правінцый пад візантыйскую ўладу горад быў адбудаваны.

У VIII ст. горад занялі арабы. Сучасная назва — Шэршэль — з’яўляецца пераробленым на берберскі лад рымскім імем горада.

Вядомыя асобы

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be