Эвара
Э́вара (парт.: Évora) — горад у Партугаліі, які мае славу горада-музея. Насельніцтва - 57073 чал. (2011 г.)
Гісторыя
Эвара была заснавана кельтыберамі. У перакладзе з іх старажытнай мовы назва горада азначае “Цісы”.
У 57 г. да н. э. горад быў захоплены рымлянамі.
У 584 г. далучаны да каралеўства вестготаў.
У 1166 г. далучаны да Партугаліі. Тады ж атрымаў гарадскія правы.
Перыяд кан. XIV - XVI стст. стаў росквітам Эвары. Фактычна яна стала другой сталіцай Партугаліі, дзе мелі рэзідэнцыі амаль усе каралі Авіскай дынастыі і вяльможы. У горадзе некаторы час жыў Васка да Гама. Тут нарадзіўся Педра Фернандэс дэ Кірас. Пра дабрабыт карэнных жыхароў Эвары кажа той факт, што ў XVI ст. значную частку мясцовага насельніцтва складалі чарнаскурыя афрыканскія рабы.
У 1559 г. езуітамі быў заснаваны калегіум, які пазней атрымаў статус універсітэта (Эварскі ўніверсітэт). Пасля выгнання езуітаў з Партугаліі ў 1759 г. універсітэт быў зачынены, і Эвара прыйшоў у заняпад. Зноў ён адрадзіўся толькі ў 1973 г.
У 1986 г. гістарычны цэнтр Эвары быў унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Славутыя мясціны
Цэнтральная частка Эвары, пабудаваная пераважна ў XIV - XVI ст., унесена ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Яна ўключае 4000 будынкаў, размешчаных на плошчы 1,05 км². Найбольш цікавыя з іх:
-
Рымскі храм Дыяны (I ст. н. э.) знаходзіцца на галоўнай плошчы складаецца з малога пастамента з 12 гранітнымі калонамі і мармуровым фрызам
-
Кафедральны сабор ў раманскім стылі, пачаў будавацца ў 1186 г. Аднак галоўная частка працы над ім вялася паміж 1280 і 1340 гг.
-
Касцёл Святога Францыска к поўдню ад плошчы Praça do Giraldo знакаміты капліцай Душ-Осуш, муры і калоны якой аздоблены косткамі больш за 5000 мясцовых манахаў. На дзвярах надпіс: “Нашы косткі чакаюць вашых”. Адразу за касцёлам пачынаецца прыгожы парк.
- Портык касцёла Святога Францыска
-
Старыя будынкі ўніверсітэта Эвары (XVII - XVIII стст).
- Былы кляштар Лоюш. Большая частка ператворана ў раскошную гасцініцу. Захаваўся толькі касцёл Святога Яна Евангеліста
- Палацы Мануэля, Васка да Гама, герцагаў Кадавал і графаў Баста
У непасрэднай блізкасці ад Эвары знаходзяцца:
-
Кромлех Алмендрыш (15 км ад горада) - мегалітычны комплекс 5 - 4 тысячагоддзяў да н. э. Знойдзены ў 1964 г.
-
Анта-Грандэ-ду-Замбужэйру (10 км ад горада) - буйны мегалітычны помнік 4 - 3,5 тысячагоддзяў да н. э.
Музеі
- Гарадскі музей
- Музей царкоўнага мастацтва
Насельніцтва
1801 | 1849 | 1900 | 1930 | 1960 | 1981 | 1991 | 2001 | 2011 |
18 620 | 16 995 | 25 563 | 35 903 | 50 095 | 51 572 | 53 754 | 56 519 | 57 073 |
Літаратура
- Rough Guide Европа. - М.:АСТ, Астрель, 2007. С. 777 - 778
Спасылкі
- Эвара на сайце ЮНЕСКА
- Турыстычны даведнік Архівавана 2 лістапада 2012.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты Партугаліі Катэгорыя·Муніцыпалітэты акругі Эвара
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.