wd wp Пошук:

Эрэбру

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Эрэбру (значэнні).

Эрэбру (шведск.: Örebro) — горад у Швецыі, прыкладна за 200 км на захад ад Стакгольму, у правінцыі Нерке, адміністрацыйны цэнтр лена Эрэбру і аднайменнай камуны. Насельніцтва — 107 038 чалавек (2010, шостае месца сярод найбуйнейшых гарадоў Швецыі).

Гісторыя

Царква Санкт Нікалаічурка

У XIII стагоддзі Эрэбру атрымаў гарадскія прывілеі. У 1260-х гадах прыкладна на тым месцы, дзе цяпер знаходзіцца замак Эрэбру, была пабудавана фартыфікацыя, якая ў XIV стагоддзі была перабудавана ва ўмацаваны замак. У тым самым стагоддзі пры кляштары Дзевы Марыі ўжо была адчынена школа. У 1434 г. Энгельбрэкт Энгельбрэктсан вызваліў Эрэбру ад датчанаў. У XVI стагоддзі горад становіцца месцам правядзення шэрагу Рыксдагаў, а Карл IX перабудаваў замак у стылі рэнесанс. Два рыксдагі адбыліся ў Эрэбру і ў XIX стагоддзі, а 12 ліпеня 1812 тут быў падпісаны Эрэбрускі мір паміж Англіяй і Расіяй, скіраваны супраць напалеонаўскай Францыі. У 1863 г. была пабудавана новая ратуша. У 1970-х гадах у Эрэбру быў адчынены філіял Упсальскага ўніверсітэта, які ў 1977 г. становіцца Вышэйшай школай, а з 1999 г. — універсітэтам.

Славутасці

Воданапорная вежа «Грыб»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Населеныя пункты, заснаваныя ў 1200 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be