Ёнішкеліс
Ёнішкеліс (літ.: Joniškėlis, традыцыйная беларуская назва — Янішкеле) — горад у паўночнай Літве, знаходзіцца ў Пасваліскім раёне Панявежыскага павета ў 17 км ад Пасваліса. Колькасць насельніцтва складае каля 1,4 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёна Аўкштота.
Гісторыя
У гістарычных крыніцах упершыню Янішкеле ўзгадваюцца з 1685 года. У 1736 годзе Янішкеле атрымалі гарадскія правы. З XVII стагоддзя да Другой Сусветнай вайны горад належаў сям’і Карпаў. Яны стварылі тут буйны архіў, які, аднак, быў разрабаваны пад час Першай Сусветнай вайны. У 1894 годзе ў маёнтку Карпаў працаваў эканомам Габрыэль Ландсбергіс-Жэмкалніс, літоўскі драматург і дзед Вітаўтаса Ландсбергіса.
28 лютага 2005 года Ёнішкеліс атрымаў герб[1].
Насельніцтва
Дынаміка насельніцтва Ёнішкеліс | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Год | 1841 | 1897 | 1923 | 1959 | 1970 | 1979 | 1989 | 2001 | 2010 | ||||
жыхароў | 100 | 670 | 568 | 2 592 | 1 871 | 1 776 | 1 585 | 1 477 | 1 383 | ||||
Славутасці
- Касцёл
- Рэзідэнцыя Карпаў (18 будынкаў), з’яўляецца буйнейшым і найлепей захаваным помнікам архітэктуры XVIII стагоддзя ў Літве. Яна была пабудавана ў 1763 годзе. Пасля Другой Сусветнай вайны тут знаходзілася сярэдняя школа, цяпер гэта прыватная ўласнасць. Пабудовы акружаныя паркам. Да парку прымыкае рака Мажупа, а да рэзідэнцыі вядзе ліпавая алея.
Вядомыя асобы
- Іван Іванавіч Гольц-Мілер — рускі паэт-рэвалюцыянер
Зноскі
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёнішкеліс
Катэгорыя·Населеныя пункты Пасваліскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.