Іглінскі раён
Іглі́нскі раён (руск.: Иглинский район; башк.: Иглин районы) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў цэнтральнай частцы Башкартастана ў Расіі. Адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца сяло Ігліно.
Геаграфія
Іглінскі раён мяжуе з Архангельскім, Кармаскалінскім, Уфімскім, Благавешчанскім і Нурыманаўскім раёнамі, а таксама з Чалябінскай вобласцю. Плошча раёна складае 2454 км².
Гісторыя
Іглінскі раён быў утвораны 31 студзеня 1935 года ў адпаведнасці з пастановай УЦВК.
Насельніцтва
Насельніцтва раёна станам на 2017 год складала 60777 чалавек. Паводле перапісу 2010 года большасць складаюць рускія (38,3 %), далей ідуць башкіры (32 %), татары (12,4 %), беларусы (8,3 %), чувашы (4,5 %) і ўкраінцы (1,3 %).
Ураджэнцы
- Вячаслаў Кандратавіч Зайцаў (1917, в. Ахлябініна — 1992) — літаратуразнавец, перакладчык, касмолаг, ахвяра карнай псіхіятрыі.
Зноскі
- ↑ Russian census of 2010
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іглінскі раён
- Сайт раённай адміністрацыі Архівавана 9 чэрвеня 2013. (руск.)
Катэгорыя·Раёны Башкартастана
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.