wd wp Пошук:

Іжэўск

Іжэўск (руск.: Ижевск, удм.: Иж) — горад (з 1918) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Удмурціі. Насельніцтва 623,4 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1760 годзе. Размешчаны на рацэ Іж, за 40 км ад яе ўпадзення ў Каму. Вытворчасць якасных сталяў, развітае машынабудаванне і ў прыватнасці: вытворчасць аўтамабіляў, матацыклаў, стралковай паляўнічай і наразной зброі; прыборабудаванне, харчовая перапрацоўчая прамысловасць.

Гісторыя

У 1760 годзе граф Пётр Іванавіч Шувалаў заснаваў жалезаробчы завод, вакол якога ўзнік пасёлак Іжэўскі Завод. У 1807 годзе завод ператвораны ў збройны і перададзены ў Ваеннае міністэрства. 21 лютага 1918 года пасёлак Іжэўск ператвораны ў горад. У перыяд Грамадзянскай вайны 1918-20 Іжэўск быў захоплены белагвардзейцамі. 8 чэрвеня 1919 канчаткова вызвалены Чырвонай Арміяй. З 1921 года Іжэўск — цэнтр Воцкай аўтаномнай вобласці (з 1932 — Удмурцкай). З 1934 — сталіца Удмурцкай АССР.

Адукацыя

Транспарт

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Аршалынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be