Ікітас
Ікітас (ісп.: Iquitos) — горад у Перу, найбуйнейшы ў перуанскай Амазоніі. Адміністрацыйны цэнтр рэгіёну Ларэта і правінцыі Майнас. Маючы насельніцтва 406 340 чалавек (2007), з’яўляецца найбуйнейшым горадам на Зямлі, якія не маюць сухапутнай сувязі з іншымі гарадамі (не лічачы дарогі даўжынёй 100 км у суседні горад Наута), і злучаецца толькі па рацэ ці самалётам. Размешчаны на рацэ Амазонка ў 150 км уніз па плыні ад яе з’яўлення ў выніку зліцця рэк Мараньён і Укаялі, на вышыні 106 м. У Ікітасе ёсць два ўніверсітэты і міжнародны аэрапорт.
Гарады-пабрацімы
Кабальякоча[d], Перу
Летысія[d], Калумбія
Манаус, Бразілія
Маябамба, Перу
Мілан, Італія
Нуэва-Лоха, Эквадор
Нуэва-Ракафуэртэ[d], Эквадор
Пуэрта-Франсіска-дэ-Арэльяна[d], Эквадор
Тарапота[d], Перу
Літаратура
- Ікітас // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.