wd wp Пошук:

Існа (Егіпет)

У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Існа (возера ў Віцебскай вобласці) .

Існа, або Эсна (араб. إسنا‎‎) — горад на левым беразе Ніла ў Егіпце. Уваходзіць у склад мухафазы Луксор. Знакаміты старажытным храмам Хнума.

Насельніцтва (2010) — 70 000 чал.

Гісторыя

Існа пад назвай Та-Сенет вядома з часоў Тутмоса III, калі тут быў пабудаваны храм багоў Хнума, Нейт і Хекі. У эліністычны і рымскі перыяды храм быў перабудаваны і значна пашыраны. Ён з’яўляўся важным цэнтрам пілігрымак старажытных егіпцян, якія перад уваходам былі абавязаны загадзя адмаўляцца ад сексуальных зносін, пераапранацца ў ільняную вопратку і мыць рукі салёнай вадой.

У час кіравання Дыяклетыяна горад стаў адным з месцаў пераследу хрысціян. У гонар гэтай падзеі ў VI ст. быў заснаваны манастыр мучанікаў, што застаецца важным цэнтрам копцкага хрысціянства і ў нашы дні.

Росквіт Існы адбыўся ў эпоху Фацімідаў — Асманскай Порты (X — XIX стст.), калі ператварыўся ў перакрыжаванне караванных шляхоў у Паўночнай Афрыцы. Землі вакол Існы славіліся вытворчасцю алею і бавоўны. У XIX ст. пачаліся археалагічныя даследаванні храма Хнума і набярэжнай.

У 1906 г. і 1990-х гг. каля Існы былі пабудаваны 2 дамбы, якія злучылі горад з супрацьлеглым берагам Ніла і адначасова паднялі ўзровень рачной вады, што паспрыяла далейшаму развіццю навакольнай сельскай гаспадаркі, але склала пагрозу мясцовым гістарычным каштоўнасцям.

  • Эліністычны храм Хнума
  • Копцкі касцёл Св. Панны
  • Асманскі караван-сарай на базары Аль-Кісарыя

Эканоміка

Асноўныя галіны эканомікі: харчовая і тэкстыльная прамысловасць, абслугоўванне рачнога і наземнага транспарту, турызм.

Зноскі

  1. http://www.geonames.org/355449

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be