wd wp Пошук:

Абалонскі раён (Кіеў)

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Абалонь. Не блытаць з Абалонскім раёнам — былой адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай Палтаўскай вобласці.

Абалонскі раён (укр.: Оболонський район) — тэрытарыяльная адзінка горада Кіева. Знаходзіцца ў паўночнай частцы горада на правым беразе Дняпра. Як адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка быў створаны 3 сакавіка 1975 года і названы ў гонар сталіцы Беларусі — Мінску. У гэты момант у яго склад уваходзілі Абалонь, Прыёрка, Куранёўка, Мінскі масіў і Вышгарадскі масіў. Згодна з рашэннем Кіеўскага гарадскога савета ад 2001 года, раёна прысвоіў назва, якая адпавядае мясцовасці — Абалонскі і присоединилы да яго тэрыторыі Пушча-Вадзіца.

Гісторыя

У 1893 годзе археолагам Вікенціям Хвойка на мяжы Абалонскага і Падольскага раёнаў была адкрыта кірылаўская стаянка узрост якой больш за 20 тысяч гадоў.

  • У 988 годзе хрысціянства было абвешчана афіцыйнай рэлігіяй на Русі, паводле некаторых летапісах хрышчэнне праходзіла ў рэчцы Пачайна якая працякае па тэрыторыі Абалонскага раёна.
  • Падчас нацыянальна-вызваленчай вайны на тэрыторыі Абалоні адбылася адна з найбольшых бітваў казакоў з польска-літоўскім войскам, вынікам якога стала падпісанне Белацаркоўская дамова 1651 года.
  • У 1900 гаду праз Курэнёўка і Прыёрку ў Пушчу-Вадзіцу была пракладзеная трамвайная каляіна.
  • У 1910 годзе паміж Абалонню і Прыёркай быў пабудаваны аэрадром, на якім праводзіў палёты Ігар Сікорскі
  • У 1939 годзе ў рамках абароннай праграмы на беразе Дняпра пачалося сакрэтнае будаўніцтва падрэчышчнай чыгункі пад Дняпром, якое праз вайну так і не было скончана.

Эканоміка

Абалонскі заліў

Прадпрыемства

У раёне дзейнічае некалькі прамысловых прадпрыемстваў, з якіх найбольш вядомымі з’яўляюцца: Linde Gas (былое КП «Кіеўскі завод вуглекіслаты»), ЗАТ «Абалонь», ЗАТ «Чинбар»(укр.) , ЗАТ Завод «Маяк», Хлебакамбінат № 10, электрадэпо Абалонь і іншыя прадпрыемствы.

Гандаль

ГЗЦ:

  • Dream Town
  • Блокбастер
  • Караван
  • Метрополис
  • Городок
  • Рlazma

Акрамя таго распаўсюджаныя сеткі папулярных украінскіх супермаркетаў, дробныя крамы і раённыя кірмашы, а гэтак жа рынак Пэтрыўка, ля аднайменнай станцыі метро, вядомы гэтак жа як кніжны рынак.

Транспарт

На поўдні, паўднёвым захадзе раёна праходзіць грузапасажырская чыгуначная лінія з 3-я станцыя гарадской электрычкі (Пачайна, Зеніт, Вышгарацкая). З заходняй мяжы Абалонскага масіва праходзіць грузавая лінія чыгункі, ад станцыі Зеніт і на ўсім сваім шляху праходзіць паралельна вуліцы Багатырскай і трасе Р-69 да Вышгарада.

Аўтастанцыя «Палеская» ў Мінскім масіве.

У раёне знаходзяцца 4 станцыі Абалонска-Тэрэмкоўскай лініі метро, гэта станцыі Пачайна, Абалонь, Мінская і Герояў Дняпра.

З гарадскога транспарту гэтак жа маюцца некалькі ліній трамвайных маршрутаў, тралейбусы, аўтобусы і маршрутныя таксі

Медыцынскія ўстановы

  • Адзінаццаць лячэбна-прафілактычных устаноў: тры дарослых, чатыры дзіцячых паліклінікі, дзве стаматалагічныя паліклінікі, Цэнтр здароўя і дзіцячая малочная кухня.
  • Восем лячэбных медыцынскіх устаноў: Гарадская клінічная бальніца № 8, процітуберкулезны дыспансер № 1 г. Кіева, радзільня № 4, Дзіцячая клінічная бальніца № 1, Шпіталь інвалідаў вайны, Кіеўскі гарадскі кансультатыўна-дыягнастычны цэнтр, Гарадская дэрматыт-венералагічная клініка, ДКП «Маяк» , Цэнтр экстранай медыцынскай дапамогі і медыцыны Кіева (аддзяленне № 10).
  • Дзевятнаццаць санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў у Пушчы-Вадзіцы.

Насельніцтва

Полаўзроставая піраміда насельніцтва Абалонскага раёна ў 2001 г. (укр.) 

Колькасць насельніцтва раёна: [1]

Спасылкі

Зноскі

Зноскі

  1. Насельніцтва гарадскіх раёнаў Украіны з 1959 гады (укр.)
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Раёны Кіева
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be