wd wp Пошук:

Агадыр

Агады́р — горад у Афрыцы, у паўднёва-заходняй частцы Марока, порт на Атлантычным узбярэжжы.

Гісторыя

У пачатку XVI стагоддзя было заснавана рыбацкае паселішча. Горад з’яўляўся апорным пунктам партугальцаў на паўднёвым захадзе Марока. Меў таксама назву Санта-Крус-дзю-Кан-д’Агер. У 1536 годзе горад вызвалены мараканскім войскамі саадзійскага шэрыфа Мухамеда. У XVII—XVII стст. Агадыр з’яўляўся буйным цэнтрам знешняга гандлю. З 1777 года ў горадзе гандаль быў забаронены еўрапейцам, у 1882—1912 гг. дазваляўся продаж збожжа ў прыбярэжнай частцы горада. У 1960 годзе горад моцна пацярпеў ад землетрасення.

Насельніцтва

Па стане на 1952 год — 30,1 тыс. чал.[3] У 1971 годзе насельніцтва горада складала 57 000[4] чал., у 1982 годзе — каля 110,5[5] тыс. чал.

Эканоміка

У горадзе дзейнічаюць рабапераапрацоўчыя, металаапрацоўчыя, дрэваапрацоўчыя прадпрыемствы, вытворчасць цэменту і інш.

Зноскі

  1. 2014 Moroccan census / пад рэд. High Commission for Planning
  2. http://rgph2014.hcp.ma/file/166326/
  3. Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский. 3-е изд. — М.: БСЭ, 1958. — 250 000 экз.(руск.)
  4. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 12. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  5. Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов т др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 217—218. — 672 с. с илл.

Літаратура

  • Уткин Г. Н. Агадир // Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 217—218. — 672 с. с илл.(руск.)
  • Агадир // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 12. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
  • Агадир // Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский. 3-е изд. — М.: БСЭ, 1958. — 250 000 экз. — С. 120. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Шэцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be