wd wp Пошук:

Ажэн

Ажэ́н (фр.: і акс.: Agen) — адміністрацыйны цэнтр дэпартамента Лот і Гарона ў рэгіёне Новая Аквітанія, Францыя. Размешчаны на беразе Гароны ля падножжа 162-метровага ўзгорка Эрмітаж. Насельніцтва — 30 170 чалавек (1999 год).

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў «Запісках аб Гальскай вайне» Юлія Цэзара як Агінум (лац.: Aginnum). У 509 годзе перайшоў у рукі Хлодвіга. У сярэднія вякі — сталіца графства Ажэнуа, якое ўваходзіла з XII па XV стагоддзе ва ўладанні англійскіх каралёў. У 1578 годзе аддадзены ў пасаг Маргарыце Валуа пры заключэнні ёй шлюбу з Генрыхам Наварскім. З Ажэна паходзіла сямейства гуманістаў Скалігераў.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. Code officiel géographique Праверана 6 студзеня 2019.
  2. база даных аб французскіх камунах — Institut national de l’information géographique et forestière. Праверана 26 кастрычніка 2015.
  3. Sandre
  4. Populations légales 2019Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
  5. Base officielle des codes postauxLa Poste, 2018.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Ігналінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Астрожскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be