wd wp Пошук:

Азгінавіцкі сельсавет

Азгі́навіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Касцяні. Займае плошчу 91,7 км².

Гісторыя

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Мільканавіцкі сельсавет у складзе Слонімскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Мільканавічы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Азгінавічы, сельсавет перайменаваны ў Азгінавіцкі[1]. 17 чэрвеня 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Касцянёўскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Асабнякі, Грынкі, Касцяні, Сакалова і Шулякі), цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Мяльканавічы, сельсавет перайменаваны ў Мяльканавіцкі сельсавет[2]. 22 ліпеня 1966 года цэнтр сельсавета вернуты ў Азгінавічы, сельсавет перайменаваны ў Азгінавіцкі. 10 красавіка 2020 года цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Касцяні[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1717 чалавек[4], з іх 90,9 % — беларусы, 3,9 % — рускія, 1,9 % — палякі, 1,4 % — украінцы[5].

Станам на 2015 год на тэрыторыі сельсавета пражывала 1614 чалавек, з іх: дзяцей — 258 чалавек, насельніцтва працаздольнага ўзросту — 845 чалавека, пенсіянераў — 511 чалавек. Большая частка працаздольнага насельніцтва сельсавета працавала ў сельскагаспадарчым вытворчым кааператыве «Дружба-Агра».

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 17 чэрвеня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 20.
  3. Решение Слонимского районного Совета депутатов от 10 апреля 2020 г. № 131 О переносе административных центров сельсоветов
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Слонімскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be