Айзкраўклэ
Айзкраўклэ (лат.: Aizkraukle) — горад у Латвіі ў рэгіёне Відзэмэ. З’яўляецца адміністрацыйным цэнтрам Айзраўкльскага края. Праз Айзраўклэ цячэ рака Дзвіна. Насельніцтва налічвае каля 8,5 тыс. чалавек.
Гісторыя
У сярэднявеччы на месцы будучага Айзраўклэ знаходзілася паселішча ліваў, якое было заваявана і разбуранае крыжакамі. На яго месцы быў пабудаваны Айзраўкльскі замак, рэшткі якога засталіся да нашых дзён. Да Першай Сусветнай вайны горад быў вядомы пад нямецкай назвай Ascheraden.
Сучасны выгляд паселішча атрымала ў 1960-я, калі каля недалёка ад яго, у 1967 годзе, была пабудавана гідраэлектрастанцыя. У гэтым жа годзе Айзкраўклэ атрымала статус горада. Першапачаткова, па жаданні кіраўніка Камуністычнай партыі Латвіі, горад быў названы Стучка, у гонар аднаго з заснавальнікаў Камуністычнай партыі Латвіі Пятра Стучкі. Сучасная назва была нададзена ў 1991 годзе.
Славутасці
- Музей «Кална зіеды» (лат.: Kalna ziedi — «Горныя кветкі»), па назве старога хутара.
- Закансерваваны ствол старажытнага ахвярнага дуба.
- Разваліны замка Ашэрадэн.
Зноскі
- ↑ Vietvārdu datubāze(лат.)
- ↑ Кніга паштовых індэксаў Латвіі — красавік 2011 (лат.)
- ↑ Класіфікатар адміністрацыйных тэрыторый і тэрытарыяльных адзінак Латвіі — 16 лютага 2011 (лат.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Айзкраўклэ
- Афіцыйны сайт Айзраўкльскага края (лат.)
- Інфармацыя пра Айзраўклэ ў тапанімічнай базе даных (лат.)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.